Аліўскі кафедральны сабор
Аліўскі кафедральны сабор або Базіліка Святой Троіцы, Дзевы Марыі і Святога Бернарда — разам з палацам абатаў з'яўляўся часткай абацтва цыстэрцыянаў, знаходзіцца ў гданьскім раёне Аліва. Галоўны храм Гданьскай архідыяцэзіі. Трохнефная базіліка з шматгранным прэсвітэрыем і трансептам выканана ў гатычным стылі з элементамі барочных упрыгожванняў. Гістарычна служыла галоўным храмам Памераніі, магільным склепам мясцовых князёў і герцагаў. Фасад фланкіруюць дзве вежы вышынёй 46 м з макаўкамі ў стылі барока. У цэнтры фасада партал 1688 года. На скрыжаванні сярэдняга нефа з трансепта знаходзіцца вежка-званніца. Храм мае даўжыню 107 м, шырыню 19 м і вышыню 17,7 м з'яўляецца самым доўгім цыстэрцыянскім касцёлам у свеце. Гісторыя
Інтэр'ерУнутры касцёла знаходзяцца 23 мармуровыя алтары ў стылях барока і ракако. Першы галоўны алтар быў створаны ў 1605 годзе і меў стыль нідэрландскага рэнесансу. У 1688 годзе, заменены новым. Самым каштоўным аб'ектам унутры касцёла з'яўляецца арган, які быў пабудаваны ў 1763—1788 гадах манахам Іагана Вільгельмам Вульфам. Гл. таксамаЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia