Рэкценскі сельсавет (Слаўгарадскі раён)
Рэ́кценскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Рэкта. Утвораны 20 жніўня 1924 года як Рэкценскі (Ракцянскі) сельсавет у складзе Журавіцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Журавіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Прапойскага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе Доўскага раёна, які 5 красавіка 1935 года перайменаваны ў Журавіцкі раён. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Рагачоўскага раёна, з 11 чэрвеня 1957 года ў складзе Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці[1]. 30 лістапада 1961 года скасаваны, тэрыторыя сельсавета ўвайшла ў склад новаўтворанага Свенскага сельсавета[2]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia