Рэкта (Слаўгарадскі раён)
Рэ́кта[2] (трансліт.: Rekta, руск.: Ректа) — аграгарадок у Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Свенскага сельсавета. НазваРэкта — гідронім балцкага паходжання. Належыць да шэрагу такіх гідронімаў на Верхнім Падняпроўі, як напр. Рэкта (прыток Сянны), Рэкта (прыток Лабжанкі). Усе гэтыя формы ўзыходзяць да балцкага абазначэння арэха: літ. riešutas, лат. rieksts, пруск. reisis. Далей да літоўскага rišti, прускага *ristun "звязваць" (арэхі растуць "звязкамі", гронкамі)[3][4]. ГеаграфіяЗнаходзіцца за 25 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Слаўгарад, за 95 км ад Магілёва, за 55 км ад чыгуначнай станцыі Рагачоў[5]. Праз аграгарадок пралягае аўтамабільная дарога Р43. ГісторыяЗгадваецца паміж 1598 і 1610 гг. пры продажы маёнтка Тайманава як нядаўна пасаджаная на зямлі каралеўскага сяла Зяткавічы слабада[6]. У сярэдзіне XIX стагоддзя пры шашы Масква — Варшава. У 1873 годзе 283 рэвізскія і 343 прышлыя селяніны. З 1874 года належала Мінюскаму, які ў 1882 годзе валодаў 561 дзесяцінай зямлі, 2 вадзянымі млынамі і карчмой. У 1884 годзе ў Бычанскай воласці Быхаўскага павета, меўся хлебазапасны магазін. У 1886 годзе 104 двары, 771 жыхар, 3 ветракі, яўрэйскі малітоўны дом. У 1900 годзе была царкоўнапрыходская школа, пры ёй заснавана бібліятэка для пазашкольнага чытання. У 1912 годзе існавала царкоўнапрыходскае вучылішча[7]. У 1924—1961 гадах цэнтр Рэкценскага сельсавета. Насельніцтва
ІнфраструктураУ вёсцы дзейнічаюць аддзяленне паштовай сувязі, АТС, сельскі дом культуры, магазін, бар, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, комплексны прыёмны пункт, крама[1]. Раней дзейнічала ДУА «Рэкцянскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — пачатковая школа», знесеная да 2023 года. Памятныя мясціны
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia