Рэлігія ў Паўднёвым Судане![]() Рэлігія ў Паўднёвым Судане — сукупнасць рэлігійных вераванняў, уласцівых народам Паўднёвага Судана. Большасць насельніцтва Паўднёвага Судана вызнае або хрысціянства, або традыцыйныя афрыканскія анімістычныя рэлігіі,[1] што ў пэўнай меры прывяло да сутыкнення з мусульманскай Поўначчу. У паўднёвай частцы краіны пераважаюць як паганскія, так і хрысціянскія уплывы, адлюстраваныя ў жыцці мясцовага насельніцтва, хоць іслам таксама вызнаецца невялікай колькасцю насельніцтва. ХрысціянстваАкрамя каталіцкіх абшчын у краіне маюцца англіканскія прыходы і структуры розных харызматычных хрысціянскіх дэнамінацый[2]. У сакавіку 2012 года Урад Судана пазбавіў грамадзянства ўсіх хрысціян і абавязала іх перасяліцца ў Паўднёвы Судан[3]. Па даных Barnabas Fund ультыматум дакранаецца 700 тыс. чалавек.[4] КаталіцызмКолькасць каталікоў у Паўднёвым Судане складае каля 1 мільёна 700 тысяч чалавек (каля 22 % ад агульнай колькасці насельніцтва). Большасць тых, хто прытрымліваюцца каталіцызму, пражываюць у паўднёвых штатах Усходняя Экваторыя, Цэнтральная Экваторыя і Заходняя Экваторыя, дзе каталікі складаюць значную большасць. Найменшая колькасць каталікоў пражывае ў штаце Верхні Ніл (45 000 чалавек пры агульным насельніцтве 2 мільёна 750 тысяч чалавек). ІсламРаспаўсюджаны ў суседнім Судане іслам, на тэрыторыі Паўднёвага Судана не мае такога ўплыву. Іслам вызнаецца ў этнічных групах масаліт, Дага і Берці. ЯзычніцтваЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia