Сцяг Паўднёвага Судана
Сцяг Паўднёвага Судана — афіцыйны нацыянальны сімвал, разам з гербам і гімнам. Зацверджаны 9 ліпеня 2005 часовай канстытуцыяй тады яшчэ рэгіёну Судана, у адпаведнасці з Найвашскім пагадненнем , якое стала завяршэннем Другой грамадзянскай вайны ў Судане. Першапачаткова выкарыстоўваўся ў якасці сцяга Народнай арміі вызвалення Судана. Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца з трох гарызантальных палос чорнага, чырвонага і зялёнага колераў, падзеленых паміж сабой двума белымі гарызантальнымі палосамі, што робіць яго падобным на сцяг Кеніі. У тронка размешчаны роўнабаковы трохкутнік сіняга колеру, у цэнтры якога намаляваная залатая зорка. Значэнне элементаўКолеры сцяга маюць наступнае сімвалічнае значэнне:
Зорка з’яўляецца сімвалам адзінства рэгіёнаў Паўднёвага Судана і «пуцяводным знакам» для краіны і яе народа. Увесь жа сцяг сімвалізуе адну нацыю чорных афрыканцаў, аб’яднаных у барацьбе за вечны мір і дабрабыт для ўсяго народа Паўднёвага Судана. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia