Знешняя палітыка Паўднёвага СуданаРэспубліка Паўднёвы Судан абвясціла сваю незалежнасць 9 ліпеня 2011 года на падставе вынікаў рэферэндуму 9—16 студзеня 2011 года пра незалежнасць ад Судана, урад якога вітаў вынікі галасавання і заявіў, што плануе адкрыць пасольства ў Джубе адразу пасля распаду дзяржавы[1]. Суседнія краіны, акрамя Чада і спачатку Эрытрэі, таксама віталі незалежнасць рэгіёна. Некаторыя дзяржавы абвясцілі пра тое, што маюць намер прызнаць незалежнасць Паўднёвага Судана, задоўга да 9 ліпеня 2011 года. Шэраг дзяржаў прызнаў незалежнасць Паўднёвага Судана ўжо 8—9 ліпеня 2011 года, усяго ў першыя дні яго прызналі некалькі дзясяткаў краін, а некаторыя зрабілі гэта ці абвясцілі пра такі намер пазней. Вялікабрытанія і шэраг іншых дзяржаў абвясцілі пра планы адкрыць пасольства ў Паўднёвым Судане[2]. 18 красавіка 2012 года Паўднёвы Судан стаў членам Міжнароднага валютнага фонду і Сусветнага банка[3]. Вельмі напружанымі, аж да ўзброеных канфліктаў, застаюцца адносіны з Суданам, з якім маюцца тэрытарыяльныя і эканамічныя спрэчкі. Паміж Паўднёвым Суданам і Суданам адбыліся ўзброеныя канфлікты у спрэчнай зоне Паўднёвага Кардафана ў маі—жніўні 2011 года і у Хеглігэ ў сакавіку—красавіку 2012 года. Паўднёвы Судан мае спрэчныя тэрыторыі з Суданам (Раён Аб'ей і Раён Кафія-Кінгі) і Кеніяй (Трохвугольнік Ілемі). ![]() Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia