Геаграфія Паўднёвага СуданаПаўднёвы Судан — дзяржава ва Усходняй Афрыцы. Сталіца і буйнейшы населены пункт — горад Джуба. Суверэнны статус Паўднёвага Судана набыў сілу 9 ліпеня 2011 года пасля яго афіцыйнага прызнання Суданам. Гэта самая маладая агульнапрызнаная краіна свету. Геаграфічнае становішчаПаўднёвы Судан мяжуе з Эфіопіяй на ўсходзе, Кеніяй, Угандай і Дэмакратычнай Рэспублікай Конга на поўдні, ЦАР на захадзе і Суданам на поўначы. Незалежны Паўднёвы Судан стаў яшчэ адной, шаснаццатай афрыканскай краінай, што не мае прамога выхаду да мора. Плошча Паўднёвага Судана складае 619.745 км² — гэта тры Беларусі. Рэльеф і карысныя выкапніПаўднёвы Судан мяжуе з Эфіопіяй на ўсходзе, Кеніяй, Угандай і Дэмакратычнай Рэспублікай Конга на поўдні, ЦАР на захадзе і Суданам на поўначы. Незалежны Паўднёвы Судан стаў яшчэ адной, шаснаццатай афрыканскай краінай, што не мае прамога выхаду да мора. Плошча Паўднёвага Судана складае 619.745 км² — гэта тры Беларусі. Прырода![]() Рэльеф Паўднёвага Судана пераважна раўнінны, паніжаецца з поўдня на поўнач. Толькі на мяжы з Угандай на паўднёвым усходзе узвышаюцца горы Іматонг з найвышэйшаю кропкай краіны — гарой Кін'еці (3187 м). Асноўнымі прыроднымі рэсурсамі Паўднёвага Судана з'яўляюцца: сырая нафта, жалезная руда, медная руда, хромавыя руды, цынкавай руды, вальфрам, серабра і золата. КліматКлімат моцна адрозніваецца ад клімата Судана: засушлівы перыяд нават на крайняй поўначы доўжыцца менш за паўгода, а на самым поўдні працягваецца ўсяго адзін месяц. На большай частцы тэрыторыі краіны дажджы ідуць з красавіка па верасень. Гадавая колькасць ападкаў вагаецца ад 700 мм на поўначы да каля 1400 мм на паўднёвым захадзе. Унутраныя водыЗ поўдня на поўнач краіну перасякае велічны Белы Ніл, які да зліцця з Эль-Газалем завецца Бахр-эль-Джэбель (у перакладзе, горная рака) і мае хуткае, парожыстае цячэнне. У даліне Ніла і яго прытока Эль-Газаль раскінуліся вялізныя балотныя абшары — Суды (або Сэды), што ў сезон дажджоў займаюць да чвэрці плошчы Паўднёвага Судана. Сваім існаваннем Суды абавязаны плоскаму рэльфу і значнай колькасці ападкаў. Цячэнне Ніла тут настолькі павольнае, што ён губляе палову сваёй вады на выпарэнне. Расліннасць і жывёльны свет![]() Значная частка Паўднёвага Судана пакрытая лясамі — мусоннымі (або трапічнымі) на большай частцы краіны і экватарыяльнымі на крайнім поўдні. Поўнач і ўсход краіны занятыя высакатраўнымі і тыповымі саванамі, што ўтварыліся на месцы ссечаных лясоў. Паабапал рэчак цягнуцца галерэйныя лясы, дзе сярод парод сустракаюцца чырвонае дрэва, ліяна-каўчуканос ландольфія, цік. Жывёльны свет класічны для афрыканскіх саваннаў: жырафы, сланы, гепарды, ільвы. У сярэдзіне ХХ стагоддзя паўднёвы Судан лічыўся за ўзорны куток некранутай афрыканскай прыроды, аднак грамадзянскія войны, браканьерства, ператварэнне лясоў і саванн у ворыва і пашы — усё гэта прывяло да скарачэнне як папуляцый асобных відаў, так і самой відавай разнастайнасці. Ахова прыродыУ Паўднёвым Судане створана грунтоўная сетка прыродаахоўных тэрыторый. Самыя вялікія запаведнікі — гэта Эз-Зераф на поўначы, у вобласці Судаў, і Кідэпа на мяжы з Угандай; нацыянальныя паркі — Бома, Бандынгіла, Саўтэрн. Парк Бандынгіла вядомы маштабнымі міграцыямі жывёл (па масштабах саступае толькі Серэнгеці), у першую чаргу, антылоп, сярод якіх асноўную масу складаюць рэдункі і кобы — "балотныя казлы", а таксама топі, вядомыя тут як "цянь". Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia