Рэлігія ў Славакіі![]() Славацкая канстытуцыя гарантуе свабоду веравызнання. Асноўнай рэлігіяй у Славакіі з'яўляецца хрысціянства. Большасць грамадзян Славакіі (62%) вызнаюць каталіцтва лацінскай традыцыі. Краіна падзелена на 8 дыяцэзій, у тым ліку 3 архідыяцэзіі. Другая па велічыні група — пратэстанты (8.2%)[1], таксама ёсць грэка-каталікі (3,8%)[1] і праваслаўныя (0,9%). Праваслаўе распаўсюджана сярод русінаў і іх нашчадкаў на паўночным усходзе краіны[2]. Каля 2300 застаўшыхся яўрэяў спавядаюць іўдаізм, у той час як даваеннае яўрэйскае насельніцтва Славакіі складала прыкладна 120 000[3]. Да іншых рэлігій, якія распаўсюджаны ў Славакіі, адносяцца Вера Бахаі, індуізм і іслам. 13,4% насельніцтва краіны з'яўляецца атэістамі[1]. Да астатніх канфесій адносяцца каля 2,5% насельніцтва краіны[1]. 10,6% складаюць людзі, якія не вызначыліся з канфесійнай прыналежнасцю альбо адмовіліся паведамляць пра свой рэлігійны светапогляд. Дынаміка росту рэлігійных канфесій у Славакіі на працягу апошняга стагоддзя
![]() Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia