Заўвагі: Інфармацыя ўзята з сайтаў: The world factbook і UNDP.
Усе даныя азначаны за 2008 год, калі не азначана іншае. Калі не пазначана іншае, усе лічбы ў доларах ЗША
Славакія пераадолела вялікую частку складанага пераходу ад цэнтралізаванай планавай эканомікі да сучаснай рыначнай. Урад краіны дамогся ў 2001 істотнага прагрэсу ў макраэканамічнай стабілізацыі і структурных рэформах. У асноўным завершаная прыватызацыя, банкаўскі сектар амаль цалкам знаходзіцца ў руках замежнікаў і замежныя інвестыцыі растуць. Славацкая эканоміка перасягнула чаканні ранніх 2000-х, за выключэннем спаду ў экспарце.
Ажыўленне ўнутранага попыту ў 2002, часткова дзякуючы росту прыбыткаў, кампенсуе запаволенне росту экспарту, дапамагаючы эканоміцы ісці да яе найбольшаму росту з 1998.
Беспрацоўе, якое дасягала 19,8 % у канцы 2001, істотна знізілася да 2003.
Паводле даследавання нямецкай Гандлёвай палаты, праведзенае ў сакавіку 2004, каля паловы нямецкіх фундатараў разглядаюць Славакію як лепшае месца для інвестыцый.[крыніца?]