Рэспубліканскі завулак (Магілёў)
Рэспубліканскі завулак (руск.: Республиканский переулок) — вуліца ў Ленінскім раёне Магілёва, у гістарычным цэнтры горада. ГісторыяГістарычная назва Бутамаў завулак (руск.: Бутомов переулок)[1] паходзіць ад прозвішча першапасяленца[2]. За савецкім часам перайменаваны. Раней цягнуўся ад скрыжавання Дняпроўскага праспекта і Лютэранскага завулка на паўночнай ускраіне Саборнай плошчы да моста цераз Дубравенку, за якім пераходзіў у завулкі Тлусты і Чарнецкі. З поўначы прымыкаў Красны завулак, з поўдня — 2-і Круты завулак. Пасля вайны трасіроўка гэтых завулкаў зменена, каб прабіць вуліцу ад вуліцы Крыленкі да Лазарэнкі, паралельную Першамайскай вуліцы. У 1959 годзе пабудаваны дом культуры швейнай фабрыкі імя Валадарскага, які адрэзаў завулак ад Першамайскай вуліцы.
Размяшчэнне![]() Арыентаваны з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Пачынаецца ад скрыжавання з Чырвоным і 2-м Крутым завулкамі. Больш як палову даўжыні складае лесвіца да Дубравенкі. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia