Рэспубліканскі фестываль беларускіх фільмаў
Рэспубліка́нскі фестыва́ль белару́скіх фі́льмаў — беларускі кінафестываль, які праводзіцца адзін раз у два гады ў горадзе Брэсце па рашэнні Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, узгодненым з Брэсцкім абласным выканаўчым камітэтам.[1] Мэты і парадак правядзенняМэтамі фестывалю з’яўляюцца павышэнне ролі беларускай кінематаграфіі ў сацыяльна-культурным жыцці грамадства, захаванне і развіццё традыцый нацыянальнага кінамастацтва, аднаўленне на новых пачатках і ў новых формах адзінай фільмапракатнай прасторы; аналіз сучаснага стану беларускай кінематаграфіі ў кантэксце развіцця еўрапейскага кінапрацэсу, пашырэнне міжнародных прафесійных кантактаў творчых работнікаў галіны; даследаванне працэсаў, якія адбываюцца ў нацыянальнай кінематаграфі, выяўленне і стымуляванне эстэтычных пошукаў, падтрымка прагрэсіўных творчых ідэй, у першую чаргу — маладых кінематаграфістаў, і прасоўванне іх фільмаў на экраны Беларусі і за мяжу. У мэтах ажыццяўлення кіраўніцтва падрыхтоўкай і правядзеннем фестывалю ствараецца арганізацыйны камітэт фестывалю, у склад якога ўваходзяць прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання і зацікаўленых арганізацый, якія ўдзельнічаюць у правядзенні фестывалю. Аргкамітэт фарміруе і зацвярджае склад адборачнай камісіі фестывалю, якая:
У рамках фестывалю конкурс фільмаў ацэньвае журы фестывалю, у склад якога ўваходзяць дзеячы айчыннага і замежнага кінематографа. Склад журы ў колькасці не менш 7 чалавек. Журы прымае рашэнне па ўзнагароджанні ўдзельнікаў фестывалю па наступных намінацыях:
ГісторыяVII рэспубліканскі фестываль беларускіх фільмаў прайшоў у Брэсце ў 2010 годзе. У анімацыйнай праграме прэзентаваны мультыплікацыйны фільм «Птаха» Аляксандра Ленкіна. Сярод дакументальных стужак паказаны фільм «Фатограф Ульяна» па сцэнарыі пінскага журналіста Вячаслава Ільянкова, пастаўлены рэжысёрам Юрыем Гарулёвым. У рамках кінафестывалю, па-за праграмай, прадэманстраваны вядомы фільм «Брэсцкая крэпасць». Галоўнай падзеяй фестывалю стаў фільм «Ваўкі» Аляксандра Колбышава, які пастаўлены па аповесці Аляксандра Чакменева — яму прысуджаны Гран-пры фестывалю «крыштальны бусел».[2] 29 верасня 2012 года ў кінатэатры «Беларусь» Брэста адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця VIII Рэспубліканскага фестывалю беларускіх фільмаў. У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел: народная артыстка Расіі Вольга Астраумава , народны артыст РСФСР Анатоль Кузняцоў , саліст беларускай эстрады, выканаўца ролі ў фільме адкрыцця фестывалю «Скрасці Бельмандо» (рэж. М. Князеў) — Пётр Ялфімаў. Для ўдзелу ў фестывалі было прадстаўлена каля 90 фільмаў. У выніку адбору прыме удзел 51 фільм: 6 анімацыйных, 4 ігравых, 5 тэлевізійных ігравых (тэлесерыялы), 19 неігравых, 17 студэнцкіх. Усе беларускія фільмы прадставілі іх стваральнікі, сярод якіх акцёры — народны артыст БССР Генадзь Гарбук, народны артыст Беларусі Сяргей Журавель, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Анатоль Кацянёў, актрысы і тэлевядучыя Вольга Венская, Святлана Бароўская, Вольга Водчыц, акцёры тэатра і кіно Віктар Рыбчынскі, Анастасія Баброва, Уладзімір Грыцэўскі (малодшы), Віктар Васільеў, Святлана Кажамякіна, Юрый Баранаў, Аксана Лясная. Склад журы фестывалю ўзначаліў кінакрытык, член Расійскай акадэміі кінематаграфічных навук «Ніка », Еўразійскай кінаакадэміі, Саюза кінематаграфістаў і Саюза пісьменнікаў Расійскай Федэрацыі, віцэ-прэзідэнт Гільдыі кінаведаў і кінакрытыкаў Расіі, аўтар кнігі аб народным артысце СССР кінарэжысёры Віктары Тураве, член журы першага Рэспубліканскага фестывалю беларускіх фільмаў у 1997 годзе Леанід Паўлючык . Цырымонія закрыцця фестывалю адбылася 2 кастрычніка з удзелам расійскага акцёра тэатра і кіно Аляксандра Цуркана , які выступіў з канцэртнай праграмай.[3] Майстар-клас правёў грузінскі і расійскі сцэнарыст і кінарэжысёр Іраклій Квірыкадзе .[4] Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia