Беларусь (радыёстанцыя)
Радыёстанцыя «Беларусь» — структурнае падраздзяленне Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. На кароткіх хвалях радыёстанцыя гучыць у міжнародным эфіры з 11 мая 1962 года. Спачатку перадачы былі толькі на беларускай мове. У сакавіку 1985 года служба пачала трансляцыю перадач нямецкая служба. У 1998 годзе радыёстанцыя пачала вяшчанне на рускай і англійскай мовах. З 2006 года вяшчае на польскай мове. У праграмах радыёстанцыі выпускі навін і інфармацыйна-аналітычныя выпускі, радыёсустрэчы, перадачы пра гісторыю, культуру, духоўныя каштоўнасці беларускага народа. Прыярытэтны кірунак музычнай палітыкі — папулярызацыя лепшых узораў народнай, класічнай і сучаснай беларускай музыкі. Вяшчанне радыёстанцыі «Беларусь» ажыццяўляецца штодзённа на кароткіх і сярэдніх хвалях, а таксама (з 2005) у Інтэрнэце. Радыёстанцыя выкарыстоўвае таксама FM-перадатчыкі і частоты:
Дырэктар — Навум Якаўлевіч Гальпяровіч. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia