Рэчыцкі дзяржаўны аграрны каледж
Рэчыцкі дзяржаўны аграрны каледж — сярэдняя навучальная ўстанова, заснавана ў 1957 годзе ў г. Рэчыца як зааветэрынарны тэхнікум. Спецыяльнасці: заатэхнія, ветэрынарыя. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае. Гісторыя12 жніўня 1957 г. загадам Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР №490 Рэчыцкі землеўпарадкавальны тэхнікум быў аб'яднаны з аднагадовай школай па падрыхтоўцы загадчыкаў фермамі і малодшых ветэрынарных фельчараў і стаў называцца сельскагаспадарчым тэхнікумам з аддзяленнямі ветэрынарыі і землеўпарадкавання. Загадам Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР № 511 ад 14 ліпеня 1960 года тэхнікум быў перайменаваны ў Рэчыцкі зоаветэрынарны тэхнікум. У 1983 годзе тэхнікум ператвораны ў саўгас-тэхнікум, а з 1996 года функцыянуе як сельскагаспадарчы тэхнікум. У 2004 годзе тэхнікум быў перайменаваны ў УА «Рэчыцкі дзяржаўны аграрны тэхнікум». Загадам па Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь № 109 ад 5 красавіка 2006 года тэхнікум рэарганізаваны ў каледж. Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia