Васіль Апанасавіч Равяка
Васіль Апанасавіч Равяка (15 ліпеня 1948, Рабец, Палеская вобласць — 1 ліпеня 2024[1]) — Герой Беларусі, Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, кандыдат сельскагаспадарчых навук. БіяграфіяСкончыў Рэчыцкі дзяржаўны аграрны каледж, затым — Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут[2] (спецыяльнасць — навуковец-заатэхнік); Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (спецыяльнасць — палітолаг, выкладчык сацыяльна-палітычных дысцыплін). Працоўную дзейнасць пачаў заатэхнікам-селекцыянерам калгасу «Заазер’е» Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці. Служыў у шэрагах Узброеных Сіл. Працаваў загадчыкам цэха жывёлагадоўлі, намеснікам старшыні калгаса «Прагрэс» Гродзенскага раёна, інструктарам арганізацыйнага аддзела Гродзенскага абкама КПБ, першым сакратаром Мастоўскага райкама КПБ. З 1995 года — старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Прагрэс-Верцялішкі» Гродзенскага раёна[3]. Дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання, член пастаяннай камісіі па аграрных пытаннях і ахове навакольнага асяроддзя[4]. Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання, член Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы[5]. Памёр 1 ліпеня 2024 года на 76-м годзе жыцця[6]. Узнагароды
Заслугі
Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia