Сабор Каранацыі (Алба-Юлія)
Сабор Каранацыі (рум.: Catedrala Încoronării) ― кафедральны сабор архіяпіскапіі Алба-Юліі Румынскай праваслаўнай царквы, прысвечаны Святой Тройцы і святым арханёлам Міхаілу і Гаўрылу. Знаходзіцца ў горадзе Алба-Юлія, Румынія. Быў пабудаваны неўзабаве пасля аб’яднання Трансільваніі з Румыніяй і з’яўляецца рэзідэнцыяй мітрапаліта Алба-Юліі. ГісторыяСабор і навакольныя будынкі былі ўзведзены ў заходняй частцы Цытадэлі Алба-Юліі, на месцы кардэгардыі каля Рымскага плато. Сабор задумваўся як дадатак да былой рэзідэнцыі мітрапаліта Алба-Юліі, дзе ў 1597 годзе Міхай Храбры пабудаваў каменны храм. Калі Цытадэль была перабудавана ў цяперашнім выглядзе ў 1713—1714 гг., улады Габсбургскай манархіі знеслі храм і выкарысталі яго ў якасці будаўнічых матэрыялаў для ўзвядзення новай царквы на тым месцы, дзе зараз размяшчаецца гарадскі чыгуначны вакзал[2]. Пабудаваны ў 1921—1922 гадах для каранацыі караля Фердынанда і каралевы Марыі ў якасці манархаў Вялікай Румыніі. Каранацыя адбылася 15 кастрычніка 1922 года і прайшла ў тым жа горадзе, дзе на з'ездзе румынаў у канцы 1918 года было прынята рашэнне аб далучэнні Трансільваніі і Букавіны да Румыніі. Аднак Фердынанд, будучы каталіком, адмовіўся вянчацца на царства ў праваслаўнай царкве, таму цырымонія прайшла ў двары храма[3]. У адзначэнне гэтай падзеі ў 2008 годзе на тэрыторыі царквы былі размешчаны бюсты караля і каралевы[4]. АрхітэктураСабор з’яўляецца часткай групы будынкаў, пабудаваных пачынаючы з канца XIX стагоддзя ў нацыянальным румынскім стылі, які развіваўся дзякуючы намаганням архітэктараў Іёна Мінку і Пятрэ Антанэску. Знешнія дэкаратыўныя элементы, такія як нішы, каралі каля капітэляў калон, аркі, купалы нагадваюць валашскія царквы часоў Мацея Басараба і Канстанціна Брынкавяну . Інтэр'ер упрыгожаны фрэскамі, напісанымі Касцінам Пэтрэску і яго вучням. Яны выкананы ў традыцыйным стылі візантыйскай праваслаўнай іканаграфіі, але пры гэтым ў іх таксама выразна прасочваецца заходні ўплыў[2].
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia