Фердынанд I (кароль Румыніі)
Фердынанд I (рум.: Ferdinand I, поўнае імя Фердынанд Віктар Мейнард Альберт, 24 жніўня 1865 — 20 ліпеня 1927) — кароль Румыніі з дынастыі Гогенцолернаў-Зігмарынгенаў з 10 кастрычніка 1914 да сваёй смерці. БіяграфіяСын Леапольда Гогенцолерн-Зігмарынген і Антоніі Партугальскай. Пляменнік Караля I, апынуўся на прастоле з прычыны адмовы ад правоў бацькі (1880) і старэйшага брата Вільгельма (1888) стаць спадчынікамі. Пры гэтым, кіруючы праваслаўнай краінай, Фердынанд застаўся каталіком, з той умовай, што яго дзеці будуць выхоўвацца ў праваслаўнай веры. У 1893 годзе ажаніўся з Марыяй, герцагіняй Эдынбургскай (1875—1938). Для сям’і спадчынніка прастола Караль I загадаў пабудаваць побач з каралеўскай рэзідэнцыяй замак Пелішор. ![]() Кіраванне Фердынанда пачалося неўзабаве пасля таго, як разгарэлася Першая сусветная вайна; у адрозненне ад дзядзькі, прыхільніка Германіі, ён прытрымліваўся нейтральных пазіцый, а ў 1916 пасля доўгіх перамоў Румынія ўступіла ў вайну на баку Антанты, што было ўспрынята Вільгельмам II як здрада дому Гогенцолернаў. Неўзабаве яна была разгромлена, і аўстра-германскія войскі занялі Бухарэст; Фердынанд быў вымушаны на некаторы час эміграваць. Пасля вайны румынская дзяржава атрымала шырокія тэрытарыяльныя прырашчэнні (гл. Вялікая Румынія); у яе склад былі ўключаны Трансільванія і Букавіна, якія ўваходзілі ў Аўстра-Венгрыю, а таксама Бесарабія (апошняе не было прызнана СССР), якая належала Расійскай імперыі. У кастрычніку 1922 года Фердынанд быў каранаваны ў Алба-Юліі, традыцыйнай рэзідэнцыі трансільванскіх князёў. Паваенныя гады былі азмрочаны канфліктам з сынам і спадчыннікам, кронпрынцам Каралем, які ўступіў у скандальны шлюб з адной са сваіх палюбоўніц і пакінуў краіну. Пазбавіўшы сына права атрымання ў спадчыну прастола, Фердынанд зрабіў непасрэдным пераемнікам малалетняга ўнука, Міхая I. Аднак праз тры гады пасля смерці Фердынанда Караль вярнуўся з-за мяжы, зрынуў сына і стаў валадарыць як Караль II. Сям’яДзеці Фердынанда і Марыі:
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia