Саломенка (Магілёў)
Саломенка (трансліт.: Salomienka, руск.: Соломенка) — былая вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіла ў склад Палыкавіцкага сельсавета. З 1989 года ў складзе Магілёва. Размяшчалася за 4 км на поўнач ад Магілёва і чыгуначнай станцыі Магілёў I. Рэльеф раўнінны. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Магілёў—Шклоў[1]. ГісторыяВядома ў Расійскай імперыі з XIX ст. У 1847 годзе ў складзе маёнтка Пашкавічы ў Магілёўскім павеце, уласнасць памешчыка. Паводле перапісу 1897 года ў Палыкавіцкай воласці Магілёўскага павета Магілёўскай губерні. Побач было сяльцо[1]. З 20 жніўня 1924 года ў Карабанаўскім, з 21 жніўня 1925 года ў Краснапольскім сельсаветах Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1930-я г. вяскоўцы ўступілі ў калгас[1]. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 16 ліпеня 1954 года ў Мікалаеўскім, з 22 ліпеня 1960 года ў Палыкавіцкім сельсаветах. У 1990 ў складзе калгаса «Камінтэрн» (цэнтр — в. Мікалаеўка 2)[1]. У 1989 годзе ўвайшла ў склад Ленінскага раёна Магілёва. У 1980-я гады на месцы вёскі пачалося будаўніцтва жылога раёна[2]. НасельніцтваЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia