Пячэрск (Магілёў)![]() Пячэрск — прадмесце Магілёва, размешчанае на паўночны захад ад гістарычнага цэнтра, на Дубравенцы, каля Пячэрскага лесапарку. Гісторыя![]() Пячэрскі «двор» існаваў ужо прынамсі ў сярэдзіне XV ст. і належаў князю Андрэю Уладзіміравічу[1], які даваў мясцовасць у часовае трыманне Кіева-Пячэрскаму манастыру пра што сведчыць назва «двара». Пазней належаў князю невядомага паходжання Аляксею Лахтыновічу, які з маці княгіняй Марухай 1 снежня 1532 года, за памінанне душ сваіх і сваякоў, надаў «Пячэрскі двор» каля дарогі на Магілёў з вёскай, падаткамі, землямі і людзьмі Кіева-Пячэрскаму манастыру[2]. У ХVІ ст. манастыр пабудаваў тут карчму і млын і атрымліваў даходы з іх[3]. ![]() Да 1635 года ўсходняя частка Пячэрскага маёнтка пераходзіць да братоў Борцаў, якія будуюць на ёй свой двор з садам і гумнішчам. У 1644 года двор Борцаў пераходзіць да Захара Крукоўскага, а пасля 1682 года да магілёўскіх кармелітаў[3]. У 1788 годзе епіскап Георгій Каніскі будуе ў Пячэрску новую царкву ў імя Святога Георгія. У XVIII ст. у Пячэрску размясцілася загарадная рэзідэнцыя каталіцкага магілёўскага архібіскупа Станіслава Богуш-Сестранцэвіча. Да 1784 года былі пабудаваны Пячэрскі касцёл, двухпавярховы мураваны палац, закладзены вялікі сад з аранжарэяй, арганізавана дыванова-ткацкая і швейная фабрыкі, піваварня, карчма, вадзяны млын на Дубравенцы. У спецыяльна адведзеных пакоях палаца ладзіў спектаклі прыгонны тэатр. Тут жа працавала друкарня. Пасля пераносу цэнтра каталіцкай епархіі з Магілёва ў Пецярбург, прыкладна з 1801 года, С. Богуш-Сестранцэвіч пераязджае на сталае жыхарства ў сталіцу імперыі[3]. Падчас знаходжання ў Магілёве штаба расійскай 1-й арміі, Пячэрская рэзідэнцыя епіскапа была перададзена вайскоўцам. З 1820 года палац выкарыстоўваецца як ваенны шпіталь на 600 асоб. У сярэдзіне ХІХ ст. будынак разам з некалькімі драўлянымі флігелямі, стайняй, 27 дзесяцінамі зямлі і садам пераходзіць да магілёўскага губернскага прыказа грамадскага догляду, які ў 1862 годзе размяшчае тут «багадзельню для інвалідаў вайны»[3].
У 1908 годзе ў Пячэрскую сядзібу пераведзены хворыя псіхіятрычнага аддзялення губернскай бальніцы, якіх размясцілі ў трох пабудовах былой багадзельні і інваліднага дома. Бальніца атрымала назву Георгіеўская або Св. Георгія. Пры бальніцы былі пабудаваны анатамічны кабінет, капліца і аптэка. 11 верасня 1908 года адкрыты агульнаманастырскі прытулак для хронікаў з царквой Святога Стэфана[3]. ![]() 5 мая 1928 года — Наркамздароўя БССР былі выдзелены сродкі на будаўніцтва новай псіхіятрычнай бальніцы ў Магілёве. У канцы 1920 — пачатку 1930-х гадоў пабудавалі новыя карпусы Пячэрскай бальніцы. Пасля арышту органамі НУКС у 1936 годзе і катаванняў праз год быў адпраўлены ў Магілёўскую псіхіятрычную бальніцу беларускі паэт, дзяржаўны і грамадскага дзеяч Цішка Гартны (Зміцер Жылуновіч), дзе памёр пры нявысветленых абставінах. Сімвалічная магіла З. Жылуновіча знаходзіцца ў Пячэрску, на ёй усталяваны мемарыяльны знак[3]. ![]() На месцы былых драўляных пабудоў сядзібы С. Богуш-Сестранцэвіча ў быў пабудаваны комплекс мураваных будынкаў, два з якіх захаваліся да нядаўняга часу. У будынку знаходзілася дыягнастычная лабараторыя. На сённяшні дзень адзін з карпусоў разбураны[3]. У 1941 годзе падчас акупацыі нямецкімі войскамі, былі знішчаны ўсе хворыя Пячэрскай бальніцы — 1200 чалавек. У 1947 годзе адкрыты Шпіталь для інвалідаў Айчынная вайны. З таго часу і да 2000-х гг. тут месцілася Магілёўская псіхіятрычная бальніца, першае псіхіятрычная ўстанова Беларусі, якая на пачатку 2000-х гадоў была зачынена. Рашэннем Навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны № 45 ад 14 мая 1998 г. комплексу неўралагічнай бальніцы (тры карпусы) ХIХ стагоддзя па вул. Сурганава, 53 прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці 3-й катэгорыі (шыфр 1а1Е700184)[4]. У 2006 годзе назва каштоўнасці зменена на «Комплекс будынкаў (тры карпусы)»[5]. У пераліку матэрыяльных аб’ектаў, якім надаецца статус і катэгорыя гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, зацверджаным Пастановай Савета Міністраў ад 14 мая 2007 г. № 578, ужо фігуе як «комплекс будынкаў (два корпусы)» па вул. Сурганава, 41[6]. Былы палац архібіскупа Богуша-Сестранцэвіча, які каля пяці гадоў стаяў занядбаны, быў пазбаўлены статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і знесены ў 2009 годзе без папярэдняй агалоскі. Як паведаміў супрацоўнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама[7]:
![]() У 2009 г. на тэрыторыі ўстановы аховы здароўя «Магілёўская абласная псіхіятрычная бальніца» перад с будынкам, дзе ў час вайны разгортваліся трагічныя падзеі, адбылося адкрыццё памятнага знака «У памяць аб загубленых душах»[3] (скульптар Аляксандр Мінькоў). Расходы па вырабе памятнага знака ўзяў на сябе нямецкі бок. Ініцыятарамі праекта выступілі дактары клінікі агульнай псіхіятрыі Гайдэльберга і супрацоўнік Інстытута гісторыі і этыкі медыцыны тэхнічнага ўніверсітэта г.Мюнхена (ФРГ) доктар псіхіятрычных навук Герыт Гоендорф . Ва ўрачыстым адкрыцці памятнага знака прынялі ўдзел намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка, консул Германіі Петэр Эк, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, грамадскасць і моладзь, а таксама дэлегацыя з нямецкага горада Гейдэльберга. Знак мае выгляд двухмятровай пліты з чорнага карэльскага граніту, у чорнай скрыўленай прасторы якой знаходзіцца скразная фігура асуджанага на смерць чалавека, які цягнецца да святла ў акне, — да жыцця[8]. 21 верасня 2010 года Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь на падставе заключэння Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці пазбаўлены былы лячэбны корпус са складу комплексу будынкаў (два корпусы) па вул. Сурганава, 41[9]. У сувязі са знішчэннем аднаго з будынкаў і пабудовай новых для «SOS-дзіцячая вёска Магілёў» змянілася іх нумарацыя, так будынак, які значыўся пад нумарам 41, цяпер нумар 53. У ім размяшчаецца Магілёўскі абласны вучэбна-метадычны цэнтр фізічнага выхавання насельніцтва[3].
У 2017—2019 гг. Ініцыятывай «Захаваем Пячэрскі лесапарк» праведзена інвентарызацыя векавых дрэў лесапарку і прадмесця, якая выявіла звыш 100 дубоў, хвояў, елак і ліп з абхопам звыш 3 метры. Для правядзення абследавання лесапарку былі запрошаны навукоўцы з Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН РБ, якія далі заключэнне пра мэтазгоднасць стварэння рэспубліканскага ці мясцовага заказніка на яго тэрыторыі. У чэрвені — ліпені 2019 года праведзена грамадскае абмеркаванне архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі, распрацаванай інстытутам «Магілёўграмадзянпраект», якая прадугледжвала будаўніцтва на месцы комплексу былой бальніцы двух 5-7 павярховых жылых дамоў[10]. Канцэпцыя была адхілена праз «дапушчаныя парушэнні горадабудаўнічых рэгламентаў і нізкі ўзровень прапрацоўкі»[11]. Перапрацаваная канцэпцыя, якая прадугледжвала ўзвядзенне двух ужо 8-10 павярховых жылых дамоў, была вынесена на грамадскае абмеркаванне ў снежні 2019 года[12], па выніку якога яна была прынятая да далейшай распрацоўкі[13]. Канцэпцыя прадугледжвала высечку большай часткі зялёных насаджэнняў і знос міжваеннай ваданапорнай вежы. ![]()
Але ўжо 6 лютага 2020 года быў зацверджаны праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак» па вул. Сурганава, 53, рэгламенты якога не дазвалялі новае будаўніцтва на большай тэрыторыі былой бальніцы[15]. У выніку праект забудовы раёна быў адкладзены. Неахопленай зонамі аховы застаўся толькі ўчастак на рагу вуліц Сурганва і Ніжняй Карабанаўскай, на якой размяшчаюцца міжваенныя будынкі лячэбнага корпуса і воданапорнай вежы. 2 верасня 2021 года рашэннем Магілёўскага гарвыканкама быў абвешчаны заказнік мясцовага значэння «Пячэрскі»[16], у межы якога, аднак, зялёныя насаджэнні на тэрыторыі былой бальніцы не ўвайшлі[17]. У лістападзе 2022 года стала вядома, што Магілёўскі аблвыканкам рыхтуе рашэнне аб прысваенні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці міжваенным будынкам лячэбнага корпуса і воданапорнай вежы[14]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia