Казіміраўка (Магілёў)
Казімі́раўка[1] (трансліт.: Kazimiraŭka, руск.: Казимировка) — былая вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіла ў склад Пашкаўскага сельсавета. Большая частка з 1978 года ў складзе Магілёва, астатняя далучана ў 2007 годзе. Размешчана ў Ленінскім раёне, на паўночна-заходняй ускраіне горада. ГісторыяДа 1924 года ўваходзіла ў склад Княжыцкай воласці Магілёўскага павета, з 1924 года ў Пашкаўскім сельсавеце Магілёўскага раёна. Да 22 ліпеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Цішоўскага сельсавета[2]. 31 мая 1978[3] года большая частка вёскі ўвайшла ў склад Ленінскага раёна Магілёва[4]. У 2007 годзе ў вёсцы 8 гаспадарак, 24 жыхары[5]. 15 кастрычніка 2007 года астатняя частка вёска ўвайшла ў склад Ленінскага раёна Магілёва[6] ЗабудоваГалоўныя вуліцы Авіятараў, Аграрная, Каліноўскага, Карасёва, Качанава, Чырваназорная, Раўчакова, участак Мінскай шашы і інш. У пачатку 1990-х гадоў тут размяшчаліся прамысловыя прадпрыемства, будаўнічныя і гаспадарчыя арганізацыі (перасоўныя механізаваныя калоны рэм-будтрэста і трэста «Сельспецмантаж», міжкалгаснае будаўнічае аб’яднанне «Міжкалгасбуд», ўпраўленні механізацыі «Аблміжкалгасбуда» і «Водаканал» і інш.), жылыя дамы, сярэдняя школа, дзіцячыя сады і яслі, магазіны. Раён інтэнсіўна забудоўваўся і добраўпарадкоўваўся[4]. СлавутасціЗа 100 м ад Мінскай шашы помнік воінам-землякам[4]. Вядомыя асобыКрыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia