Салтанаўка (Магілёўскі раён)
Салта́наўка[1] (трансліт.: Saltanaŭka, руск.: Солтановка) — вёска ў Беларусі, у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Дашкаўскага сельсавета. ГеаграфіяЗнаходзіцца за 12[2] км у напрамку на поўдзень ад Магілёва[3], за 14 км ад чыгуначнай станцыі Чарназёмаўка[2], на рацэ Хватаўка. Праз вёску пралягае аўтамабільная дарога Р97[4]. На рацэ Хватаўка сажалка[4]. ГісторыяПа пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя. Раней была Салтанаўскім фальваркам, які належаў па чарзе Солтанам, Сапегам, С. Богуш-Сестранцэвічу і Грыневічам. У канцы XVIII стагоддзя тут знаходзілася суконная фабрыка, на якой вырабляліся сукно, абрусы і сурвэты па галандскім узоры і тонкае палатно[5]. Мясцовыя сяляне займаліся рамёствамі і лесасплаўнымі працамі, бо раней там, каля Дняпра, знаходзіўся адзін з галоўных у Магілёўскай губерні пунктаў збыту і сплаву лесу. 23 ліпеня 1812 года пад Салтанаўкай адбылася бітва французскіх войск з расійскімі. Славутасці
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia