Салігорск (станцыя)
Саліго́рск (трансліт.: Salihorsk, руск.: Солигорск)[1] — станцыя Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Салігорскім раёне Мінскай вобласці. Размешчана ў горадзе Салігорску на лініі Салігорск - Слуцк. Станцыя Салігорск - тупіковая, выкарыстоўваецца толькі для пасажырскіх перавозак. Штодзённа са станцыі адпраўляюцца цягнікі:
Будынак вакзала (вул. Ленінскага Камсамола, 38), у якім адначасова размешчаны аўтобусныя і чыгуначныя касы, уведзены ў эксплуатацыю ў 1984 годзе. Асаблівасць вакзалу - ён пабудаваны перпендыкулярна чыгуначным пуцям. Ранейшы будынак вакзала станцыі Салігорск знаходзіўся ў іншым месцы - на сучасным перакрыжаванні вуліц У.Леніна і К.Заслонава, знесены ў 2006 годзе. Білетныя касы на станцыі Салігорск працуюць з 6.00 да 22.30 штодня[2]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia