Самвел Сяргеевіч Шахрамян
Самвел Сяргеевіч Шахраманян (арм.: Սամվել Սերգեյի Շահրամանյան; нар. 1 снежня 1978, Сцепанакерт) — карабахскі палітык, 5-ы прэзідэнт непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі. БіяграфіяНарадзіўся 1 снежня 1978 года ў горадзе Сцепанакерт НКАА. Стрыечны брат — Араік Аруцюнян, прэм’ер-міністр (2007—2017) і прэзідэнт НКР (2020—2023)[1]. У 1995 годзе паступіў на факультэт міжнароднай эканомікі ўніверсітэта «Грыгор Зограб», г. Ерэван. У 1998 годзе перавёўся на аддзяленне эканомікі Арцахскага дзяржаўнага ўніверсітэта і скончыў у 1999 годзе. З 1996 па 1999 год служыў у Арміі абароны Карабаха. З 1999 па 2008 год працаваў у СНБ Карабаха, з 2008 па 2010 год — у падатковай службе, з 2010 па 2013 год — у Мінюсце. З 2013 па 2014 год працаваў начальнікам Сцепанакерцкага крымінальнага розыска. З 2014 па 2020 год працаваў у СНБ, з 2018 года — дырэктар. З 2020 года — міністр патрыятычнага выхавання, моладзі і спорту. З 2022 года працаваў у Савеце Бяспекі НКР, з сакавіка 2023 года — сакратар СБ. Удзельнічаў у перамовах па Лачынскім калідоры. З 31 жніўня 2023 года прызначаны Дзяржміністрам НКР Указам Прэзідэнта[2]. Вылучаны кандыдатам у прэзідэнты Нагорна-Карабахскай Рэспублікі на выбарах 8 верасня, якія прайшлі пасля адстаўкі 1 верасня Араіка Аруцюняна. З 9 верасня абраны кіраўніком дзяржавы[3]. На перыяд прэзідэнцтва Шахраманяна прыпалі баявыя дзеянні з 19 па 20 верасня 2023 года, якія скончыліся раззбраеннем Армія абароны НКР і падпісаннем ім указа аб спыненні існавання Нагорна-Карабахскай Рэспублікі і роспуску ўсіх яе дзяржаўных устаноў і арганізацый[4]. Заўвагі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia