Самсон Германавіч Палякоў
Самсон Германавіч Палякоў (19 мая 1937, Віцебск — 24 красавіка 2012, Іерусалім[1]) — беларускі савецкі пісьменнік. БіяграфіяСкончыў у 1962 годзе аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. Працаваў журналістам, супрацоўнічаў з газетай «Знамя юности»[2], з 1992 года галоўны рэдактар на кінастудыі «Летапіс» на «Беларусьфільм». На студыі «Летапіс» стваралася беларускае дакументальнае кіно, была разгорнутая шматгадовая праграма «Адраджэнне», былі зняты фільмы пра выдатных людзей Беларусі — Рыгора Барадуліна, Васіля Быкава, Ларысу Геніюш, Усяслава Чарадзея і іншых — каля 150 фільмаў. Са студыяй супрацоўнічалі Міхаіл Ткачоў, Алесь Марачкін, Васіль Быкаў і многія іншыя. Член Саюза кінематаграфістаў Беларускай ССР. Пражываў у доме па вул. Славінскага, 9 у Мінску. У пачатку 2000-х гадоў пераехаў у Ізраіль да дачкі. Памёр ад разрыву аорты ў ізраільскай клініцы, не дажыўшы менш за месяц да свайго 75-годдзя. Фільмаграфія
Мультфільмы
УзнагародыЛаўрэат прэміі імя Алеся Адамовіча (1995)[3] Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia