Санькова-Мядзвежжа
![]() Санько́ва-Мядзве́жжа — невялікі (плошча 454 га, 4,5 км²) эксклаў Расійскай Федэрацыі на тэрыторыі Беларусі. Размешчаныя на ўсходзе Добрушскага раёна закінутыя вёскі Санькова і Мядзвежжа юрыдычна ўваходзяць у склад Бранскай вобласці Расіі. ГісторыяУ пачатку XX стагоддзя некалькі сялян з Бранскай вёскі Дабрадзееўка, размешчанай на вельмі беднай зямлі, адправіліся на заробкі ў Злучаныя Штаты Амерыкі. Адпрацаваўшы тры гады шахцёрамі ў Пенсільваніі, яны вярнуліся дахаты перад Першай сусветнай вайной, і купілі землі (Мядзвежую Дуброву і Саніну паляну) у беларускага памешчыка Шведава. Паступова, сяляне асвоілі зямлю, пабудаваўшы пару дзясяткаў гаспадарак. У 1926 годзе, калі вырашаліся адміністрацыйныя межы, паводле волі жыхароў, вёскі Санькова і Мядзвежжа былі аднесены да Бранскай вобласці РСФСР. У час Другой сусветнай вайны жыхары вёсак удзельнічалі ў партызанцы. Калі захопнікі спалілі беларускую вёску Хаткі, што знаходзілася побач, яе жыхары былі прыняты жыхарамі вёсак Санькова і Мядзвежжа. Летам 1943 года абедзве вёскі былі таксама спаленыя нацыстамі. Пасля вайны вёскі былі адбудаваны і існавалі да Аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У красавіку 1986 года землі былі моцна забруджаныя радыенуклідамі і закінутыя. Цяпер на тэрыторыі ніхто не жыве, аднак мясцовая дарога выкарыстоўваецца кантрабандыстамі для ўвозу танных тавараў у Расію ў аб’езд мытні[крыніца?]. Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia