Сарая Ансар аль-Акіда
Сарая Ансар аль-Акіда (араб. سرايا أنصار العقيدة; бел.: Брыгада абаронцаў догмы) — іракская шыіцкая ісламісцкая групоўка. Узнікненне«Сарая Ансар аль-Акіда» была сфарміравана ў чэрвені 2014 года іракскімі шыітамі, якія ў 2012 годзе з’ехалі ваяваць у Сірыю, а затым вярнуліся ў Ірак падчас наступлення «Ісламскай дзяржавы»[1]. АдносіныГрупоўка ўваходзіць у склад Вышэйшага ісламскага савета Ірака[1][2] і кааліцыі «Сілы народнай мабілізацыі», сфарміраванай у чэрвені 2014 года[1]. Арганізацыя мае цесныя сувязі з апалчэннем «Сарая Ашура»[1]. Ідэалогія«Сарая Ансар аль-Акіда» прытрымліваецца шыіцкага ісламізму і іракскага нацыяналізму[1], прызнае рэлігійны аўтарытэт аяталы Алі Сістані[1][3] і станоўча адносіцца да Ірану[1][2]. Асабісты складАрганізацыю ўзначальвае Джалал ад-Дын ас-Сагір[1]. У 2016 годзе «Сарая Ансар аль-Акіда» ў сваім складзе мела дзве брыгады: 28-ю і 66-ю. Агульная колькасць групоўкі ацэньвалася ад 1500 да 3000 чалавек[1][4]. Апалчэнне вядома вытворчасцю добрай саматужнай бранятэхнікі[1]. Баявыя дзеянніПадчас грамадзянскай вайны ў Іраку групоўка прыняла удзел у розных ваенных кампаніях, сярод якіх[1][2]:
Падтрымка«Сарая Ансар аль-Акіда» падтрымліваецца Іранам, які пастаўляе ёй зброю[1]. Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia