Сарока звычайная
Сарока звычайная (Pica pica) — від птушак з сямейства крумкачовых атраду вераб’інападобных, шырока распаўсюджаны на большай частцы тэрыторый Еўразіі, Паўночнай Афрыкі і Паўночнай Амерыкі. У Еўропе селіцца пераважна паблізу чалавечых паселішчаў. Лёгка распазнаецца, адрозніваецца ад іншых птушак адметнай чорна-белай афарбоўкай пер’я і доўгім хвастом. АпісаннеДаўжыня цела 40-48 см, размах крылаў 52-60 см, маса да 260 г. Апярэнне мяккае, кантраснае. Асноўныя колеры намінальнага таксону сарокі — чорны і белы, з металічным, зеленавата-сіняватым бляскам. Галава, шыя, спіна, крылы і хвост чорныя; брушка, грудзі, плечы і плямы на крылах белыя. Хвост доўгі, ступенчаты, звычайна даўжэйшы чым астатняя частка тулава, і абавязкова даўжэйшы чым крылы (складае 1/3 даўжыні цела). Афарбоўка пер’я маладых асабін амаль што не адрозніваецца ад апярэння дарослых птушак, але без бляску, хвост без глянцу і некалькі карацейшы. Голас: гучнае, хуткае і прарэзлівае «чак-чак, чакерак», або «чр-тртртр». Рэзка стракоча, асабліва пры з’яўленні чалавека ці звера ў месцах існавання. ПашырэннеАрэал разарваны: у Палеарктыцы ад Еўропы да Ціхага акіяна, у Азіі (акрамя поўначы, Аравійскага паўвострава, Індыі, Індакітая); ізаляваная папуляцыя на Камчатцы, паўночным захадзе Афрыкі і захадзе Паўночнай Амерыкі. Лічыцца, што род Pica бярэ свой пачатак у Старым Свеце, распаўсюдзіўшыся на паўночнаамерыканскім кантэненце ў перыяд позняга плейстацэну, верагодней усяго праз Берынгаў праліў. У Тэхасе былі знойдзены акамянеласці, якія сведчаць аб значна большаму падабенству знаходкі да Pica pica чым да Pica nuttallii, таму магчыма, што Pica pica з’явіўся ў перыяд палеацэна. Некаторыя даследчыкі прытрымліваюцца акрамя таго тэзіса, што паміж звычайнай сарокай і блакітнай сарокай (Cyanopica cyanus) існуе даволі блізкая роднасць. Сарока насяляе адкрытыя ландшафты з купінамі дрэў і кустоў, ускрайкі дрэвастояў і хмызнякоў сярод палёў і пашаў, маладыя невялікія ляскі на вільготных тэрыторыях з прымессю бярозы і вольхі (часам ускрайкі хваёвых лясоў), а таксама групы дрэў паблізу рачных далін і лугоў. Радзей — ускраіны населеных пунктаў паблізу вільготных тэрыторый. Селіцца як на раўнінных ландшафтах, так і ў гарыстай мясцовасці. Сустракаецца паўсюль у свеце на арэалах з вышынёй да 2500 метраў. Выключэнне складаюць падвіды Pico pico asirensis, Pico pico bottanensis і Pico pico hemileucoptera. Так, напрыклад, падвід Pico pico bottanensis жыве на вышынях да 4000 метраў, а ў пошуках корму сустракаецца нават да вышыні 5500 метраў. Месца зімовак у межах гнездавога арэала, зімой вандруе невялікімі чародамі, часта трымаецца населеных пунктаў. На Беларусі звычайны на гнездаванні і зімуючы від, заходнюю частку насяляе пераважна падвід P. p. pica, тады як P. p. fennorum сустракаецца часцей ва ўсходняй частцы. Асаблівасці біялогііЖыве парамі. Усёедная, корміцца насякомымі, яйцамі і птушанятамі дробных птушак, мышападобнымі грызунамі, харчовымі адкідамі і інш. Можа паляваць на куранят. Вельмі асцярожная і кемлівая птушка. Гняздо ладзіць амаль на верхавінах дрэў бліжэй да ствала альбо ў верхняй частцы высокіх кустоў, ад 1 да 2,2 м над зямлёй (часам на зямлі). Будуюць гняздо абедзве птушкі. Яно шарападобнае, слаістае, знешняя частка выступае па-за гняздо, з тонкіх і гнуткіх галінак (ніжняя частка тоўстая, краі і дах — тонкія), адтуліна з боку гнязда; потым ідзе слой зямлі, змяшанай з карэньчыкамі і травой (толькі ў ніжняй частцы паўшар’я); высцілка з травы і карэньчыкаў (часам з прымессю шэрсці, валосся і пёраў). Яйкі (5-7, часам 3-10) звычайна з рознымі канцамі і завостраным вузейшым. Зеленавата-блакітныя або аліўкава-карычневыя (зменлівыя нават у адной і той жа кладцы). Глыбокія плямы шэрыя альбо шэра-папялістыя, паверхневыя большыя і больш густыя) — карычнева-аліўкавыя. Звычайныя памеры: 33 х 24 мм. Наседжвае толькі самка, з адкладкі першага яйца 17-18 сутак. У першыя дні пасля з’яўлення птушанят корм ім прыносіць толькі самец. Лётныя птушаняты (праз 22-27 сутак) спачатку трымаюцца вывадкам. Узятыя з гнязда добра прыручаюцца. Старыя гнёзды сарокі часта выкарыстоўваюць совы, вавёркі і інш. Падвіды
Акрамя таго выдзяляецца яшчэ 5 падвідаў. У міфалогііУ германскай міфалогіі сарока лічылася пасланніцай багоў і птушкай багіні тагасветнага жыцця Хель, за што за сарокай замацавалася «слава» весніцы бяды і няшчасця. У сярэднявечнай Еўропе птушка мела рэпутацыю вядзьмярскай жывёлы і бадзягі са злодзейскім норавам. У азіяцкіх народаў сарока, наадварот, традыцыйна лічыцца веснікам шчасця, а паўночнаамерыканскія індзейцы ставіліся да птушкі як да прыязнай чалавеку істоты духа. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia