Саскачэван (правінцыя)
Саскачэван — правінцыя на поўдні цэнтральнай часткі Канады, 9-я ў складзе канфедэрацыі. Сталіца — горад Рэджайна, найбуйнейшы горад — Саскатун. Саскачэван мяжуе на захадзе з правінцыяй Альберта, на поўначы з Паўночна-заходнімі тэрыторыямі, на ўсходзе з правінцыяй Манітоба, а на поўдні з амерыканскімі штатамі Мантана і Паўночная Дакота. З 2009 года насельніцтва Саскачэвана ацэньваецца ў 1.035.000 чалавек канадскім урадам. Жыхары ў асноўным жывуць у паўднёвай палове правінцыі. З агульнай колькасці насельніцтва 257300 жывуць у найбуйнейшым горадзе правінцыі, Саскатуне, у той час як 194971 жывуць у сталіцы правінцыі, Рэджайне. Іншыя буйныя гарады — Прынс-Альберт, Муз Джо, Ёрктан, Свіфт Карэнт і Норт Бэтлфард. Саскачэван быў упершыню даследаваны еўрапейцамі ў 1690 годзе і першыя паселішчы еўрапейцаў з'явіліся ў 1774 годзе; да гэтага ён быў заселены карэннымі плямёнамі. Тэрыторыя зрабілася правінцыяй у 1905 годзе. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia