Сафія Альбум
Сафія Альбум (шведск.: Sofia Ahlbom, 25 лістапада 1803 — 8 чэрвеня 1868) — шведская мастачка, фатограф, пісьменніца, удзельніца фемінісцкага руху. БіяграфіяНарадзілася ў Вестэросе ў сям’і ювеліра. З дзяцінства праявіла талент да мастацтв. Маляванню і гравіроўцы яе вучыў ювелір Грандэль. Бацька Сафіі памёр ў 1822 годзе, і каб не застацца без сродкаў да існавання, яна з сястрой Густавай адкрылі школу для дзяўчынак, а таксама рабілі гравюры для заказчыкаў. Яна выгравіравала на камені карты Стакгольма і Вісбю. З маці і сястрой пераехала ў Стакгольм. Тут яе праца гравёра па медзі, срэбра і золата добра аплачвалася. У 1842—1843 гг. Сафія працавала ў Парыжы. Акрамя гравіроўкі ў 1863—1866 гг. яна прафесійна займалася фатаграфіяй.[4] Таленты Сафіі былі заўважаныя: яе запрасілі працаваць картографам ў Школу навігацыі ў Стакгольме . Яе руцэ належаць надпісы на медалях Стакгольмскай школы мастацтваў і рамёстваў і Ваеннай акадэміі Карлберг. У 1861—1864 гг. яна зрабіла надпісы для кнігі геральдыкі Шведскай палаты лордаў. Сафія Альбум таксама была пісьменніцай, публікавала вершы і прозу. Да яе добра ставіліся ў літаратурных колах, у прыватнасці, яе творчасць з ухвалой пісьменніца Фрэдрыка Брэмер згадала ў сваёй кнізе Livet i gamla världen (1862). Акрамя працы Сафія займалася таксама грамадскай дзейнасцю. У тыя часы ў Швецыі пачалі падымацца пытанні жаночага раўнапраўя, у прыватнасці, урадавая пенсія для прафесійных настаўніц. Гэтая ідэя была рэалізавана ў 1855 годзе па ініцыятыве Юсефіны Дэланд з «Фонду пенсіённага забеспячэння для жанчын-настаўніц» (шведск.: Svenska lärarinnors pensionsförening), але існавалі значныя рызыкі з прычыны адсутнасці неабходных кампетэнцый у выканаўцаў. Сафія Альбум змяніла Юсефіну на пасадзе сакратара фонду і працавала ў перыяд 1859—1864 гг. У Каралеўскай бібліятэцы знаходзіцца алегарычная кампазіцыя Сафіі Альбум, прысвечаная спадчынным князям Швецыі і Нарвегіі, зробленая ёю па малюнку Андэрса Лундквіста і прадстаўленая ў мастацкім музеі Кальмара.[5] Сафія замужам не была, жыла з сястрой і маці. Памерла ў Стакгольме ў 1868 годзе. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia