Сафія (інфанта Іспаніі)
Інфанта Сафія дэ Тодас лос Сантас дэ Бурбон Арціс Іспанская (29 красавіка 2007, Мадрыд) — інфанта іспанская, малодшая дачка караля Іспаніі Філіпа VI і яго жонкі Летысіі, унучка караля Хуана Карласа I. Займае другое месца ў чарзе атрымання іспанскага прастола ў спадчыну. БіяграфіяНарадзілася ў 16:50 вечары ў Міжнароднай клініцы ў Мадрыдзе з дапамогай кесарава сячэння. Пры нараджэнні вага інфанты складала 3,3 кг, рост — 50 см. Яе ствалавыя клеткі з пупавіны, як і клеткі яе сястры былі замарожаны і перададзены ў адзін з еўрапейскіх банкаў крыві. Сваё імя яна атрымала ў гонар бабулі, каралевы Сафіі, народжанай прынцэсы Грэчаскай і Дацкай. Сама Сафія Грэчаская атрымала сваё імя ў гонар каралевы Грэцыі Сафіі Прускай, яе бабулі і прапрабабулі інфанты Сафіі. Хрышчэнне інфанты прайшло 15 ліпеня ў палацы Сарсуэла кардыналам Антоніа Роўка Варэла. Яе хроснымі сталі Палома Ракасалана, бабуля з боку маці і балгарскі прынц Канстанцін Асен, князь Відынскі. Радавод
ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia