Сафія Грэчаская (каралева Іспаніі)
Донна Софія Грэчаская і Дацкая (Софія Маргарыта Вікторыя Федэрыка Шлезвіг-Гольштэйн-Зондербург-Глюксбург, 2 лістапада 1938 года, Афіны, Грэцыя) — іспанская каралева, жонка караля Іспаніі Хуана Карласа I. БіяграфіяНарадзілася ў Афінах у сям’і прынца Паўла Грэчаскага і яго жонкі (будучых караля Грэцыі Паўла I і каралевы Фрэдэрыкі). У гады Другой сусветнай вайны грэчаская каралеўская сям’я знаходзілася ў выгнанні, дзяцінства Сафіі прайшло ў Егіпце і Паўднёвай Афрыке. У 1946 годзе яна вярнулася ў Грэцыю разам з бацькамі. У 1946 годзе разам з бацькамі вярнулася ў Грэцыю. У юнацтве яна атрымала разнастайную адукацыю ў нямецкім коледжы Шлос Салем,[7] займалася педагагічнымі навукамі, музыкай і археалогіяй у Афінскім універсітэце. У 1960 годзесафія прыймала удзел у Алімпійскіх гульнях у якасці дадатковага ўдзельніка каманды грэчаскіх майстроў паруснага спорта. 14 мая 1962 года ў Афінах адбыўся яе шлюб з прынцам Хуанам Карласам, сынам графа Хуана Барселонскага і спадкаемцам стальца Іспаніі. Пасля смерці Франсіска Франка, 22 лістапада 1975 года Хуан Карлас быў абвешчаны каралём, а яго жонка Сафія — каралевай Іспаніі. У каралевы Сафіі і караля Хуана Карласа тре дзяцей:
З’яўляецца вегетарыянкай. Грамадская дзейнасцьАкрамя ўдзела ў афіцыйных прадстаўнічых марапрыемствах, каралева Сафія вядзе актыўную грамадскую дзейнасць. яна з’яўляецца прэзіднтам «Фонда каралевы Сафіі», ганаровай старшынёй Фонда па барацьбе з наркаманіяй, Каралеўскага апякунскага савета па адукацыі і падтрымцы інвалідаў, Вышэйшай каралеўскай музычнай школы імя каралевы Сафіі, шэрага іншых асветніцкіх і дабрачынных арганізацый. Захапленні ў галіне мастацтваЧалавек вельмі адукаваны, аўтар двух кніг па грэчаскай археалогіі, яна добра разбіраецца ў жывапісе і сама няблага малюе. Любіць каралева і музыку, у дзяцінстве яна пела ў хоры. Каралева Сафія — ганаровы акадэмік Каралеўскай акадэміі прыгожых мастацтв «Сан-Фернанда» і каралеўскай акадэміі гісторыі і мае ступені ганаровага доктара шэрага ўніверсітэтаў, у тым ліку Вальядалідскага, Кембрыджскага, Оксфардскага, Джарджтаўнскага і Нью-Ёркскага. Узнагароды
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia