Летысія (каралева Іспаніі)
Летысія, народжаная Летысія Ортыс Ракасалана (ісп.: Letizia Ortiz Rocasolano; нар. 5 верасня 1972, Аўеда, Іспанія) — каралева-кансорт Іспаніі, жонка іспанскага караля Філіпа VI. Адукацыя і кар’ераЛетысія — старэйшая дачка Хесуса Хасэ Ортыса Альварэса і Марыі Ракасалана Радрыгес. Хрэсбіны Летысіі адбыліся 29 верасня 1972 года. У Летысіі дзве малодшыя сястры: Тэльма і Эрыка. Іх бацькі развяліся ў 1987 годзе. Летысія вучылася ў дзяржаўнай школе La Gesta 1 у Аўеда, а потым сям’я пераехала ў Мадрыд. Калі ёй было ўсяго 10 гадоў, яна пачала удзельнічаць у перадачы «El Columpio» на канале Antena 3. У Мадрыдзе Летысія скончыла сярэднюю школу Ramiro de Maeztu. Паступіла ў Мадрыдскі ўніверсітэт, дзе атрымала дыпломы бакалаўра і магістра ў журналістыцы. Яшчэ падчас вучобы ва ўніверсітэце Летысія была інтэрнам у газеце «La Nueva España» (1992—1993), у газеце ABC і ў агенцтве навін EFE. Пасля заканчэння ўніверсітэта працавала ў газеце «Siglo XXI» у Мексіцы. Пасля вяртання ў Іспанію, яна працягнула кар’еру ў іспанскім філіяле эканамічнага тэлевізійнага канала Блумберга, а потым перайшла ў тэлекампанію CNN+. У 200 годзе Летысія атрымала ўзнагароду Мадрыдскай Асацыяцыі прэсы — Larra Award. Гэтая ўзнагарода прысуджаецца маладым журналістам да 30 гадоў за выдатныя прафесійныя дасягненні. У жніўні 2003 года Летысія стала вядучай праграмы навін Telediario на тэлеканале TVE, дзе яна працавала тэлежурналістам з 2000 года. Першы шлюб7 хніўня 1999 года Летысія выйшла замуж за Алонса Герэра Перэса, свайго школьнага настаўніка літаратуры. Шлюб скончыўся разводам у 2000 годзе. Заручыны і вяселле з прынцам Астурыйскім![]() 1 лістапада 2003 года каралеўскі палац абвясціў аб будучых заручынах прынца Астурыйскага Феліпэ і журналісткі Летысіі Ортыс Ракасалана. 6 лістапада 2003 года у 12:30 дня адбыліся ўрачыстыя заручыны. Феліпэ падарыў нявесце заручальны пярсцёнак з белага золата, а Летысія ўручыла Феліпэ запанкі з белага золата з сапфірамі і кнігу Марыяна Хасэ дэ Лара «Паж караля Энрыке Слабага». Потым Феліпэ і Летысія прынялі ўдзел у прэс-канферэнцыі для 250 журналістаў з больш чым 10 краін света. Пасля заручын Летысія пераехала ў палац Сарсуэла.
Вяселле адбылося 22 мая 2004 года ў кафедральным саборы Санта-Марыя ла Рэаль дэ ла Альмудэна ў Мадрыдзе. Дзеці31 кастрычніка 2005 года у клініцы Рубер у Мадрыдзе у прынцэсы і прынца Астурыйскіх нарадзілася дачка — Яе Каралеўская Высокасць інфанта Леанор. Хрэсьбіны Леанор адбыліся 14 студзеня 2006 года. Хроснымі бацькамі былі кароль Іспаніі Хуан Карлас і каралева Іспаніі Сафія. 29 красавіка 2007 у клініцы Рубер у Мадрыдзе у прынцэсы Летысіі і Феліпэ, прынца Астурыйскага нарадзілася другая дачка — Яе каралеўская высокасць інфанта Сафія, названая ў гонар бабулі — каралевы Іспаніі Сафіі. Хрэсьбіны інфанты адбыліся 15 ліпеня 2007 года. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia