Саюз беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын
Саюз беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын (да 29 верасня 1999 года — Беларускае аб’яднанне яўрэйскіх арганізацый і суполак) — заснаванае ў красавіку 1991 года самае шматлікае і аўтарытэтнае беларускае грамадскае аб’яднанне, якое прадстаўляе інтарэсы яўрэяў Беларусі. У Саюз уваходзяць розныя грамадскія фарміраванні: дабрачынныя фонды, ветэранскія, жаночыя, маладзёжныя арганізацыі, школы выхаднога дня, клубы яўрэйскай культуры, аматарскія творчыя калектывы. Саюз зарэгістраваны ў Міністэрстве юстыцыі і ўключае ў сябе 45 грамадскіх яўрэйскіх арганізацый (у тым ліку 7 рэспубліканскіх) у 20 гарадах Беларусі. Самыя буйныя з іх знаходзяцца ў Мінску, Баранавічах, Бабруйску, Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Лідзе, Магілёве, Мазыры, Пінску і Полацку[1][2]. Саюз узаемадзейнічае з дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца членам Каардынацыйнага Савета па правах нацыянальных меншасцей пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, а таксама ўваходзіць у склад Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур. Мэты і задачы Саюза
Напрамкі работы Саюза
Міжнародныя сувязіЗ Саюзам беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын удзельнічаюць у сумесных праектах наступныя міжнародныя арганізацыі:
Кіраўніцтва Саюза
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia