Саюз ваяводзінскіх венграў
Саюз ваяводзінскіх венграў (сербск.: Савез војвођанских Мађара/Savez vojvođanskih Mađara; венг.: Vajdasági Magyar Szövetség) — рэгіянальная палітычная партыя ў Сербіі, якія прадстаўляе інтарэсы венгерскай меншасці ў краіне. ГісторыяПартыя паўстала ў 1994 годзе ў горадзе Сенце Ёжэфам Касам і былымі сябрамі Дэмакратычнай супольнасці ваяводзінскіх венграў спачатку як грамадзянская група. Партыяй жа аб’яднанне стала ў 1995 годзе[1]. Саюз браў удзел у парламенцкіх выбарах 1997 года, на якіх партыя атрымала 1,23 % галасоў і 4 месцы ў Скупшчыну[2]. У пачатку 2000 года партыя ўвайшла ў кааліцыю Дэмакратычнай апазіцыі Сербіі, дзеля барацьбы на выбарах супраць дзейнага прэзідэнта Слабадана Мілошавіча. З пачатку 2000-х партыя патрабуе стварэнне Венгерскай рэгіянальнай аўтаноміі на поўначы Ваяводзіны. На дзяржаўным узроўні партыя часта не праходзіла ў парламент альбо атрымлівала там няшмат месцаў. На парламенцкіх выбарах у парламент Ваяводзіны 2004 года партыя здабыла 8,5 % галасоў, а таксама дамаглася перамог на выбарах у муніцыпальныя рады ў Субаціцы, Сенце, Бачка-Топалы, Малі-Іджашы, Каніжы, Чоцы. У 2008 годзе кіраўніком партыі быў абраны Іштван Пастар. Ад парламенцкіх выбараў 2014 года партыя падтрымлівае правячую Сербскую прагрэсіўную партыю. ІдэалогіяАкрамя падтрымкі інтарэсаў венгерскай меншасці[3], Саюз ваяводзінскіх венграў таксама кіруецца кансерватыўнай ідэалогіяй[4], а таксама падтрымлівае рэгіяналізм[5][6]. У замежнай палітыцы аб’яднанне мае празаходні вектар і падтрымлівае далучэнне Сербіі да Еўрапейскага Саюза і НАТА[7]. Партыя лічылася сацыяльна-дэмакратычнай да 2010 года, але пасля пачала супрацу з Сербскай прагрэсіўнай партыяй і венгерскім Фідэсам[8]. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia