Іван Дзяменцьевіч Чэрскі
Іван Дзяменцьевіч Чэ́рскі[1], Ян Дамінікавіч Чэрскі (3 (15) мая 1845, ф. Свольна Дрысенскага павета, цяпер Верхнядзвінскі раён, Віцебская вобласць — 25 чэрвеня (7 ліпеня) 1892, пас. Калымскі) — геолаг і географ, даследчык Сібіры. Біяграфічныя звесткіВучыўся ў Віленскім шляхецкім інстытуце (1860—1863). Удзельнічаў у паўстанні 1863—1864 гадоў, за што быў выключаны з 4-га курса, пазбаўлены дваранства, грамадзянскіх правоў і высланы ў Сібір салдатам. Быў асуджаны на бестэрміновую ссылку, пакаранне адбываў у Омску. Гады, якія Чэрскі правёў у ссылцы, сталі гадамі вывучэння прыродазнаўчых навук. У 1869 г. у сувязі з абвастрэннем хваробы сэрца быў пераведзены на вольнае пасяленне. У 1871 г. быў запрошаны Сібірскім аддзелам імператарскага Рускага геаграфічнага таварыства ў Іркуцк, дзе працаваў пад кіраўніцтвам А. Чаканоўскага. Пасля амністыі з жонкай і сынам у 1885 г. па запрашэнні Санкт-Пецярбургскай Акадэміі Навук пераехаў у Пецярбург, дзе абагульніў геолага-геаграфічныя веды па Сібіры. У 1891 г. І. Чэрскі ўзначаліў экспедыцыю ў раён рэк Калыма і Індыгірка. Адчуваючы сябе блага, ён аднак кіраваў экспедыцыяй, вёў запісы, дыктаваў жонцы і сыну свае назіранні. Прасіў іх абавязкова скончыць экспедыцыю і ўсе калекцыі і запісы перадаць у Пецярбург. Памёр у нізоўях Калымы ад туберкулёзу, у пасёлку Калымскі каля вусця ракі Амалон. У навуцыНайбольшых дасягненняў І. Чэрскі дабіўся ў галіне геалогіі і геаграфіі. Значны след пакінуў у заалогіі, анатоміі, археалогіі, метэаралогіі. Іван Дзяменцьевіч цікавіўся батанікай, этнаграфіяй, фальклорам. Адкрыў многа розных геаграфічных аб’ектаў, першым знайшоў і даследаваў палеалітычную стаянку ў Сібіры, сабраў і апісаў шэраг сучасных і выкапнёвых жывёл. Праводзіў геалагічныя і палеанталагічныя даследаванні ў Саянах, Прыбайкаллі, у басейне Ангары і Ніжняй Тунгускі, склаў першую геалагічную карту ўзбярэжжа возера Байкал, даследаваў басейн ракі Селенга (Бурація) разам з Міколам Віткоўскім. Быў узнагароджаны Рускім геаграфічным таварыствам малым срэбным і малым залатым медалямі, залатым медалём імя Ф. П. Літке. Свае геолага-геаграфічныя веды па Сібіры даследчык абагульніў у шматтомнае выданне «Землеведение Азии». Яго выбіралі сябрам навуковых таварыстваў: Рускага геаграфічнага, Пецярбургскага прыродазнаўчага, Маскоўскага выпрабавальнікаў прыроды, Маскоўскага аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі, Маскоўскага археалагічнага. І. Чэрскі выказаў ідэю эвалюцыйнага развіцця рэльефу, прапанаваў адну з першых тэктоніка-палеагеаграфічных схем унутраных раёнаў Сібіры, якую пазней выкарыстаў і развіў аўстрыйскі геолаг Э. Зюс у працы «Аблічча Зямлі». Ушанаванне памяці![]() У заімцы Калымскае ў 1943 быў пастаўлены помнік «Выдающемуся исследователю Сибири, Колымы, Индигирки и Яны. Геологу и географу Ивану Дементьевичу Черскому от благодарных потомков». Яго імя носяць працяглая (больш за 1500 км) горная сістэма паміж рэкамі Калымой і Янай у Якуціі і Магаданскай вобласці, горны хрыбет у Забайкаллі, пасёлак на рацэ Калыма ў Якуціі, найвышэйшая (2763 м) вяршыня Байкальскага хрыбта, адзін з вулканаў Тункінскай упадзіны на Усходнім Саяне, даліна паміж Усходнім Саянам і Енісейскім кражам, два ледавікі на Байкальскім хрыбце (самы высокі пункт — гара Чэрскага), камень (зараз назіральная пляцоўка) на ўзбярэжжы Байкала каля вытокаў Ангары, стаянка першабытнага чалавека каля Іркуцка, вуліцы ў Маскве, Пскове, Верхнядзвінску і Вільні. У вёсцы Валынцы адкрыты музей Чэрскага. У Свольне, на месцы фальварка, Беларускае геаграфічнае таварыства паставіла помнік — вялікі валун. Імя І. Чэрскага носіць Іркуцкае таварыства беларускай культуры. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia