Святаяннік прадзіраўлены
Святаяннік прадзіраўлены[1] (Hypericum perforatum) — шматгадовая травяністая расліна; від роду святаяннік (Hypericum) сямейства Hypericaceae, тыпавы від гэтага роду[2]. Раней род звычайна разглядалі ў складзе сямейства Clusiaceae. Адна з найбольш часта выкарыстаных лекавых раслін; выкарыстоўваецца таксама ў харчовай прамысловасці. НазваСвятаяннік звычайны, зелле Святога Івана, святаянскае зелле[3], зверабой, расанкі, свентаянскае зелле, святаянкі[4][5], кроўка[1], дзюравец, крываўнік, святаянскае зелле[6][7], бярозка, заячча кроў[8][9], красная травіца[10]. Распаўсюджанне і экалогіяРасце святаяннік паўсюдна, месцамі ўтварае цэлыя зараснікі уздоўж узлескаў хвойных лясоў, па сухіх лугах, лясных сонечных палянах. Сустракаецца як пустазелле ўздоўж лясных дарог і па ўскраінах палёў. Шырока распаўсюджаны ў Еўразіі — ад Атлантычнага ўзбярэжжа да Сібіры, Манголіі і Кітая. Сустракаецца ў Паўночнай Афрыцы, на Канарскіх і Азорскіх астравах. Як натуралізаваная расліна сустракаецца ў Аўстраліі, Новай Зеландыі, Японіі, Паўднёвай і Паўночнай Амерыцы[11]. Батанічнае апісанне![]() Шматгадовая расліна з тонкім, моцным карэнішчам, ад якога штогод вырастае некалькі гладкіх двухгранных галінастых сцеблаў вышынёй да 40—80 см[12]. Сцябло — прамое, зялёнага колеру, затым становіцца чырванавата-бурага колеру; на гладкай паверхні вылучаюцца дзве падоўжныя лініі. Характэрныя сакраторныя ёмішчы з цёмным змесцівам. Суквецце — верхавінны гронкападобны-шчыткападобны тырс. Кветкі правільныя, да 2 см у дыяметры[12], з падвойным пяцічленным калякветнікам. Чашачка глыбока-паасобная, застаецца пры плодзе, свабодныя часткі ланцэтныя, з рэдкімі чорнымі залозкамі. Пялёсткі свабодныя, залаціста-жоўтыя, даўгавата-эліптычныя, на верхавіне коса зрэзаныя, з залозкамі, якія па краі ліста цёмныя, а на астатняй паверхні — светлыя. Шматлікія тычынкі зрасліся ў тры пучка. Гінецэй цэнакарпны, слупкі адагнутыя, лычыкі з чырвонымі сасочкамі, завязь трохгнёздавая, у яе аснаванні — залозістыя стамінодзіі. Цвіце святаяннік з чэрвеня па жнівень на працягу 25-30 дзён. Формула кветкі: Пылковыя зёрны трохбораздава-оравыя або трохбораздавыя-орападобныя, шарападобнай або эліпсаідальнай формы. Даўжыня палярнай восі 13,6—17,7 мкм, экватарыяльны дыяметр 13,6—17 мкм. У абрысе з полюса амаль круглява-трохлопасцевыя, з экватара — круглявыя або шырока-эліптычныя. Разоры шырынёй 3—5 мкм, з роўнымі краямі і завостранымі або прытупленымі канцамі, якія амаль сыходзяцца ў палюсоў. Оры круглявыя або экватарыяльна выцягнутыя, часта слаба прыкметныя. Мембрана разор і ораў дробназярністая. Экзіна таўшчынёй 1—1,3 мкм. Шырыня мезакольпіўма 2—3 мкм. Скульптура дробнасеткавая, вочкі дробныя, круглява-вуглаватыя. Стрыжанькі тонкія, з маленькімі, круглявымі галоўкамі; падсцілаючы і покрыўны слаі тонкія. Колер пылка цёмна-жоўты[12]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia