Свята-Іаана-Прадцечанская царква (Сакалова)
Свята-Іаана-Прадцечанская царква — праваслаўны храм у вёсцы Сакалова, Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. ГісторыяПабудавана на могілках у 1820 г. з дрэва як каталіцкая капліца, якая ў 1864 г. пераасвячона ў праваслаўную царкву. АрхітэктураПомнік народнага дойлідства. Адназрубны аб'ём накрыты двухсхільным дахам з вальмай над алтарнай сцяной. У кампазіцыі храма вылучаецца нетрадыцыйна асіметрычна размешчаная ва ўсходняй алтарнай сцяне нізкая рызніца пад вальмавым дахам. Дах над галоўным фасадам прарэзаны васьмігранным барабанам з шатровым верхам і макаўкай у завяршэнні, над алтарнай часткай — такі ж барабан з цыбулепадобнай галоўкай. Фасады вертыкальна ашаляваны, рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах і вертыкальнымі сцяжкамі ў прасценках. Рытм галоўнага фасада ствараюць трохвугольныя франтоны галоўнага аб'ёму і прамавугольнага ў плане прытвора. Інтэр'ерУ інтэр'еры алтарная частка вылучана драўляным іканастасам, выкананым у 1865 г. Абразы 18 — 19 ст.: «Святы Георгій», «Маці Божая Адзігітрыя», «Укрыжаванне з прадстаячымі», «Ісус Хрыстос», «Архангел Міхаіл», «Аляксандр Неўскі», «Тайная вячэра», «Маці Божая Знаменне», абраз-таблетка «Маці Божая Адзігітрыя і Мікалай Цудатворац». ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia