Сакалова (Бярозаўскі раён)
Сакало́ва[1] (трансліт.: Sakalova, руск.: Соколово) — аграгарадок у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сакалоўскага сельсавета. Размешчана за 11 км ад Бярозы, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Бронная Гара. ГісторыяУ 1593 годзе маёнтак Сакалова ў Слонімскім павеце, выкуплены Янам Жарноўскім у папярэдняга гаспадара Івана Адрынца. Сярод збудаванняў гаспадарчага двара адзначаліся дом жылы, піўніца, сырніца, пякарня, 3 хлявы, гумно, калодзеж. Маёнтку належалі 14 сялянскіх дамоў, 15 гаспадарак і вольны баярын «Грышко Лебедзь», які не плаціў чынш і не працаваў. Пад уладай Расійскай імперыіПасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 года ў складзе Расійскай імперыі. У сярэдзіне XIX ст. ў Слонімскім павеце Гродзенскай губерні. У 1820-я г. пабудавана драўляная царква Маці Божай. У 1886 годзе — сяло ў Пескаўскай воласці, дзейнічаў піцейны дом. Паводле перапісу 1897 года дзейнічалі прыпісная царква і хлебазапасны магазін. Побач з вёскай выселак; дзяржаўная лясная варта ва ўрочышчы. Найноўшы часЗ 1915 года Сакалова акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. З 1921 года ў складзе Палескага ваяводства Польшчы. У 1924 годзе вёска ў Пескаўскай гміне Косаўскага павета, таксама з'явілася вёска Новае Сакалова. Потым вёскі зліліся. У гонар актыўнага удзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, потым першага старшыні мясцовага калгаса Сцяпана Аляксеевіча Труцько яго імем у вёсцы названа вуліца. З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска, цэнтр Сакалоўскага сельсавета, дзейнічалі лесапільны і смалакурны заводы, лазня, хата-чытальня, клуб, чырвоны вугал, магазін, пошта, у сельсавеце працавалі 2 пачатковыя школы. У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1941—1942 гг. загублены гітлераўцамі 11 жыхароў вёскі, пахаваны на могілках. У 1952 годзе на магіле ахвяр фашызму пастаўлены абеліск. Акупанты загубілі 14 жыхароў вёскі, на фронце загінулі 27 воінаў-землякоў. У 1949 годзе пры зліцці трох калгасаў быў арганізаваны калгас «33-я гадавіна Кастрычніка» (у 1990-я г. перайменаваны ў калгас «Журавінна» з цэнтр, сядзібай у Сокалаве). Паводле перапісу 1959 года пазначана як сяло. Паводле перапісу 1970 года дзейнічалі фельч-акушэрскі пункт, ветэрынарны ўчастак, аддзяленне сувязі. ПланіроўкаПланіровачна складаецца з крыху дугападобнай (выгнутай на поўнач) вуліцы, арыентаванай з захаду на ўсход, яе ў цэнтры перасякае другая вуліца, арыентаваная з поўначы на поўдзень. Побач участак забудовы, утвораны 2 паралельнымі вуліцамі, які злучаны з заходняй часткай першай вуліцы і з паўночнай часткай — другой. НасельніцтваСлавутасці
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia