Свята-Ільінская царква (Дубок)
Свята-Ільінская царква — праваслаўны храм у в. Дубок Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. ГісторыяПабудавана на мяжы 18 — 19 ст. з дрэва. АрхітэктураПомнік народнага дойлідства. Прамавугольны ў плане зруб храма пераходзіць у трохгранную апсіду, па фронце праз кароткі бабінец да яго далучана трох'ярусная чатырохгранная званіца. Асноўны аб'ём накрыты агульным дахам з вальмамі над апсідай, шацёр званіцы і апсіды завершаны макаўкамі. Архітэктурная выразнасць пазбаўленага дэкору будынка дасягаецца выключна кампазіцыйнымі сродкамі, што спрадвеку было характэрна для народнага дарўлянага дойлідства: гарызантальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў фігурных ліштвах, вуглы апрацаваны накладнымі, у апсідзе паўцыркульная люкарна. Інтэр'ерСцены малітоўнай залы, якая непасрэдна раскрываецца ў апсіду і бабінец, зрублены з брусоў, не ашаляваны, пафарбаваны. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia