Дубок (Брэсцкі раён)
Дубо́к[1] (трансліт.: Dubok) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Дамачаўскага сельсавета. Размешчаны за 53 км на поўдзень ад Брэста, 19 км ад чыгуначнай станцыі Дубіца, на ўсходзе меліярацыйны канал, на захадзе — рака Капаеўка (прыток Заходняга Буга), на поўдні сетка меліярацыйных каналаў і дзяржаўная мяжа з Украінай, аўтадарогай звязана з г.п. Дамачава. У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Брэстрайаграсэрвіс» (цэнтр — г.п. Дамачава). ГісторыяУ канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзяў у вёсцы пабудавана драўляная ўніяцкая Ільінская царква. У XIX стагоддзі сяло ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. У 1868 годзе ў Прыбыраўскай воласці, уласнасць графа Замойскага. У 1875 годзе адкрыта народнае вучылішча. У 1886 годзе дзейнічала праваслаўная царква, царкоўна-прыходская школа, карчма. У 1890 годзе сялянам Дубоцкага сельскагаспадарчага таварыства належала 632,3 дзесяціны ворыва. У народным вучылішчы займаліся 39 хлопчыкаў. У 1897 годзе ў сяле царква, народнае вучылішча, хлебазапасны магазін, майстэрня па вырабе гонту, карчма. У 1905 годзе вёска і маёнтак (20 жыхароў) у Прыбараўскай воласці Брэсцкага павета. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Прыбараўскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы спалілі 23 двары, загубілі 57 жыхароў; 30 вяскоўцаў загінулі на фронце. Да 18 снежня 1972 года ў складзе Чэрскага сельсавета[2], у 1972—2013 гадах у складзе Дамачаўскага пассавета[3]. Насельніцтва
Інфраструктура
Славутасці![]()
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia