Свята-Ільінская царква (Камайск)
Свята-Ільінская царква — драўляны праваслаўны храм у вёсцы Камайск Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці, помнік беларускага народнага дойлідства ГісторыяПабудавана ў 1809 годзе па фундацыі Яна і Тэрэзы Мацкевічаў. АрхітэктураАбодва зрубы, асноўны і алтарны, амаль квадратныя ў плане, роўнай вышыні і накрыты агульным двухсхільным дахам, які ўтварае 3-вугольныя навісі-застрэшкі над месцам злучэння зрубаў. Тарэц даху на галоўным заходнім фасадзе аформлены ўсечаным трапецападобным франтонам і завершаны чацверыковай вежай, накрытай спічастым чатырохсхільным шатром з заломам. Шчыт франтона аздоблены дыяганальнай ашалёўкай «у елачку». Вільчык даху над алтаром увенчаны шатровай вежай, падобнай на галоўную. Будынак мае 3 уваходы, над якімі высока размешчаны падвойныя прамавугольныя вокны. Да галоўнага ўваходу прыбудаваны невялікі прытвор. Нягледзячы на камернасць збудавання, храм стварае ўражанне больш значнага маштабу і ампірнай урачыстасці. У ім спалучаюцца традыцыйныя цяслярскія прыёмы з класіцыстычнай трактоўкай форм. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia