Свята-Аляксандра-Неўская царква (Блізная)

Праваслаўны храм
Свята-Аляксандра-Неўская царква
52°56′47″ пн. ш. 24°56′47″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Блізная
Канфесія Праваслаўе
Епархія Брэсцкая і Кобрынская
Благачынне Пружанскае 
Архітэктурны стыль раманскі
Дата пабудовы 1888 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000598шыфр 113Г000598
Стан дзейнічае
Глобус Беларусі globustut.by/bliznaya/#c…
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Аляксандра-Неўская царква — мураваны праваслаўны храм у вёсцы Блізная Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца ў паўночнай частцы вёскі на мясцовых могілках[1].

Гісторыя

Храм быў пабудаваны ў 1888 годзе з бутавага каменя і цэглы. У 2007 годзе будынак быў занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.

Архітэктура

Помнік архітэктуры раманскага стылю[2]. Складаецца з асноўнага прамавугольнага аб’ёма з трохграннай апсідай і квадратнай у плане званіцай. Званіцу вянчае чатырохгранны намёт з шырокімі пахіламі і цыбулепадобнай галоўкай . Аконныя праёмы — арачныя, з простымі ліштвамі. Царква — узор мясцовай інтэрпрэтацыі культавай пабудовы.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya