Лявонцій Мікалаевіч Бенуа
Лявонцій Мікалаевіч Бенуа́ (23 жніўня 1856, Пецяргоф, Расійская імперыя — 8 лютага 1928, Ленінград) — рускі архітэктар перыяду эклектыкі, буйны педагог. Член-заснавальнік (1903) і ганаровы старшыня Таварыства архітэктараў-мастакоў , рэдактар часопіса «Зодчий » (1892—1895). Заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі (1927). Прадстаўнік мастацкай дынастыі Бенуа , сын М. Л. Бенуа. Апошні прыватны ўладальнік «Мадонны Бенуа» і маёнтка Катлы . БіяграфіяУ 1879 годзе скончыў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў, выкладаў у ёй (прафесар з 1892 года, рэктар — у 1903—1906 і 1911—1917), у Інстытуце цывільных інжынераў (1884—1892, 1920—1927, Пецярбург). Будаваў у Пецярбургу (Акадэмічная капэла імя М. І. Глінкі , 1885—1889; корпус Рускага музея, 1914—1916), Маскве, Кіеве, Варшаве, Ташкенце. Стварыў праект пераўтварэння Пецярбурга (1910—1913) разам з архітэктарам М. Перацяткавічам і інжынерам Ф. Янакіевым . Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia