Свята-Георгіеўская царква (Лоск)
Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у в. Лоск Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Гісторыя![]() У паўночнай частцы вёскі. Пабудавана ў 1856 г. з бутавага каменю, з якога ж вымуравана і агароджа царкоўнага пагоста. Рашэннем Мінскага абласнога савета па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны № 5 ад 07.09.2021 храму святога велікамучаніка Георгія Перамоганосца прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Архітэктура![]() Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Складаецца з прамавугольнай у плане аб'ёму малітоўнай залы пад двухсхільным дахам і трох'яруснай шатровай званіцы (васьмярык на 2 чацверыках). Шацёр званіцы і двухсхільны дах над алтарнай часткай завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі на гранёных барабанах. Сцены апрацаваны руставанымі вуглавымі лапаткамі і аркатурнымі фрызамі, выкананымі з цэглы і атынкаванымі, якія кантрастна вылучаюцца на паліхромнай бутавай муроўцы сцен. Арачныя аконныя праёмы фасадаў, уваходны партал і круглыя люкарны абрамлены руставанымі ліштвамі. Інтэр'ерУнутраная прастора перакрыта плоскай столлю. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia