Свята-Георгіеўская царква (Парэчча)

Праваслаўны храм
Свята-Георгіеўская царква
53°09′58″ пн. ш. 25°16′26″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Парэчча
Канфесія Праваслаўе
Епархія Навагрудская
Благачынне Слонімскае
Дата пабудовы XIX стагоддзе
Стан дзейнічае
Глобус Беларусі globustut.by/poreche_sl/…
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у в. Парэчча Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў боку ад вёскі, абкружана бутавай агароджай.

Гісторыя

Царква ў пачатку XX ст.

Пабудавана ў другой палавіне XIX стагоддзя з цэглы. У стане рэстаўрацыі.

Архітэктура

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Кананічную чатырохчасткавую кампазіцыю фарміруюць прытвор-званіца (2 васьмерыкі на чацверыку), нізкая трапезная, кубападобная малітоўная зала, прамавугольная апсіда. У сілуэце храма пануюць цыбулепадобныя галоўкі над пакатым шатровым дахам цэнтральнага аб'ёму і шатром званіцы. Тры ўваходы вырашаны арачнымі перспектыўнымі парталамі. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі сцен вылучаны атынкаваныя элементы архітэктурнага дэкору: вуглавыя расшытыя пад руст пілястры, аркатурныя фрызы і прафіляваныя карнізы, ліштвы арачных аконных праёмаў.

Літаратура

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya