Свята-Духаўская царква (Дварэц)
Царква ў гонар Святога духа — праваслаўны храм у в. Дварэц Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. ГісторыяПабудавана ў другой палове XIX стагоддзя з дрэва, перавезена ў 1920-я гг. з в. Цялуша. Помнік архітэктуры сінадальнага кірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Архітэктура![]() Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Падоўжана-восевая прасторавая кампазіцыя сфарміравана прамавугольнымі ў плане прытворам, бабінцам, малітоўнай залай і апсідай. У сілуэце храма пануюць надбудаваная над прытворам 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца з макаўкай і высокі 8-гранны светлавы барабан, накрыты пакатым шатровым дахам з цыбулепадобнай галоўкай на гранёнай шыі. Вальмавы дах над апсідай завершаны макаўкамі. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў плоскіх ліштвах, цокальная і фрызавая часткі фасадаў ашаляваны вертыкальна. Галоўны і бакавыя ўваходы вылучаны 4-слуповымі ганкамі. Інтэр'ерУнутры малітоўная зала перакрыта 8-гранны шатром на ветразях. Абразы «Велікамучаніца Параскева Пятніца» (17 ст.), «Сабор архангела Міхаіла» (сярэдзіна 19 ст., мастак Волкаў). Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia