Свята-Мікалаеўская царква (Мурыны Малыя)
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Мурыны Малыя, Камянецкі раён, пабудавана ў 1760 годзе[1] з відавочнай перабудовай у XIX ст., паводле іншых крыніц - у 1863 годзе[2]. Была занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння. Станам на 2015 год зруйнавана[3]. АрхітэктураДраўляная падоўжна-восевай кампазіцыі царква складаецца з асноўнага прамавугольнага ў плане аб'ёму, чатырохграннай апсіды, бабінца і прытвора. Над бабінцам узвышаецца васьмігранная званіца, завершаная шатровым дахам з макаўкай. Вуглы бабінца і вежы вылучаны лапаткамі. Асноўны аб'ём накрыты чатырохсхільным дахам з невялікім купалам на гранёным глухім барабане. Апсіда ніжэйшая за асноўны аб'ём, накрыта трохсхільным дахам. Аконныя праёмы прамавугольныя ў прафіляваных ліштвах. Сцены храма гарызантальна ашаляваны, умацаваны брусамі-сцяжкамі. Пад дахам праходзіць карніз і карункавы разны фрыз. Рознавялікія аб'ёмы царквы ствараюць выразную мастацкую кампазіцыю. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia