Свята-Мікалаеўская царква (Новы Пагост)
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Новы Пагост Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. ГісторыяУ цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1878 годзе з бутавага каменю і цэглы. АрхітэктураПомнік сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Мае кананічную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю: трох’ярусная шатровая званіца, нізкая трапезная, кубападобны аб’ём малітоўнай залы, паўкруглая апсіда. Шатровы дах асноўнага аб’ёму завершаны цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане, шацёр званіцы — макаўкай. У дэкоры фасадаў выкарыстаны формы старажытнарускага царкоўнай архітэктуры: кілепадобныя і руставаныя ліштвы арачных аконных і дзвярнога праёмаў, аркатурныя фрызы, вуглавыя лапаткі — атынкаваныя яны кантрастна вылучаюцца на паліхромным фоне бутавай муроўкі. Інтэр’ерУ скляпеністым памяшканні малітоўнай залы драўляная скульптура «Укрыжаванне» XVII—XVIII стст., абразы XIX ст. «Маці Божая Адзігітрыя», «Забойства Іаана», «Архангел Гаўрыіл», «Архангел Міхаіл», іканастас. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia