Свята-Мікалаеўская царква (Рухча 1)
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Рухчы Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі, на скрыжаванні дарог на Столін і Плоніцу. Гісторыя![]() Пабудавана ў 1730 годзе з дрэва ўладальнікамі маёнтка Скірмунтамі[1]. У 2020 годзе ў храме, які мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці рэспубліканскага значэння, без адпаведнага дазволу былі праведзены рамонтна-рэстаўрацыйныя работы: вонкавыя сцены абабітыя вагонкай, вокны заменены на пластыкавыя. Такім чынам былі парушаны патрабаванні Кодэкса аб культуры, што прывяло да пэўных зменаў знешняга выгляду царквы. У сувязі з гэтым аддзел культуры Столінскага райвыканкама падрыхтаваў матэрыялы для складання пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэнні[2]. Архітэктура![]() Помнік архітэктуры, у якім спалучаюцца традыцыйныя прыёмы народнага дойлідства і рысы барока. Вырашана адзіным прамавугольным зрубам з трохсценнай апсідай няправільнага трапецападобнага абрысу. Будынак накрыты вальмавым дахам, раней пакрытым гонтай, які завершаны васьмігранным барабанам з цыбулепадобнай галоўкай. Высокія аконныя праёмы прастакутныя. Столь плоская, бэлечная. Уваход арганізаваны праз нізкі прамавугольны прытвор пад двухсхільным дахам. Гарызантальна ашаляваныя сцены расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах і брусамі-сцяжкамі ў прасценках. ЗваніцаПобач, на ўсход ад царквы, пастаўлена двух’ярусная чацверыковая зрубна-каркасная званіца, накрытая шатровым, раней гонтавым дахам. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia