Свята-Мікалаеўская царква (Шарашова)
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Шарашова Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Размяшчаецца на вуліцы Леніна. ГісторыяПабудавана ў 1872 годзе з цэглы паводле праекта гродзенскага архітэктара Я. М. Фардона[1]. Рэстаўрыравана ў 1968 годзе. АрхітэктураПомнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Храм 4-часткавай падоўжна-восевай кампазіцыі, створанай званіцай, трапезнай, малітоўнай залай і апсідай. Элемент асіметрыі ў кампазіцыю прыўносіць рызніца, далучаная да 5-граннай апсіды з паўднёвага боку. У сілуэце будынка дамінуюць 2 гранёныя цыбулепадобныя галоўкі на 3-яруснай (2 васьмерыкі на чацверыку) шатровай званіцы і 8-гранным барабане 4-схільнага даху асноўнага кубападобнага аб’ёму. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах. У аздобленні выкарыстаны элементы старажытнарускага дойлідства: закамары верхняга яруса званіцы, кілепадобныя аркі ў абрамленні арачных аконных праёмаў, галоўнага і бакавых уваходных парталаў-ніш, нішы-філёнгі. Архітэктурнай крапоўкай насычаны фасады асноўнага аб’ёму: выкарыстаны магутныя пілястры, тонкапрафіляваны карніз. Інтэр’ерУ інтэр’ер малітоўнай залы шырокім арачным прасветам адкрываецца прастора трапезнай з галерэяй хораў на 2 калонах. Апсіда вылучана высокім ярусным драўляным іканастасам. Абразы 18 — 19 ст.: «Святыя Пётр і Павел», «Благавешчанне», «Бічаванне Хрыста», «Тры свяціцеля», царскія вароты 1820 г. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia