Свята-Мікалаеўская царква (Ястрамбель)
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм, які знаходзіўся ў в. Ястрамбель Баранавіцкага раёна і не захаваўся. Была размешчана ў баку ад вёскі. Пабудавана ў 1840 г. з дрэва, рэканструявана ў 1925 г. ГісторыяПершае апісанне драўлянай капліцы ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца ў маёнтку Ястрамбель змешчана ў дакументах Візітаў уніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680—1682 гг., што захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі. Капліца была пабудавана па фундацыі пана Моклака. Згодна з апісаннем 1864 года ў вёсцы Ястрамбель размяшчалася драўляная 5 класа Свята-Мікалаеўская царква, пабудаваная ў 1840 годзе прыхаджанамі. Пры царкве было 50 дзесяцін зямлі. Прыхаджан 865. У апісанні цэркваў і прыходаў Мінскай епархіі 1879 года згадваецца драўляная Свята-Мікалаеўская царква, пабудаваная ў 1840 годзе. У склад прыходу ўваходзілі вёскі Ястрамбель, Малахоўцы, Скварчыцы, Гінцавічы, Кунцэвічы, Валахва, Гайкаўцы, Замошша. Прыхаджан 1533 душ. Настаяцелем храма быў Аляксандр Савіч, рукапаложаны ў 1849 годзе, узнагароджаны скуф'ею. Пры царкве было заснавана царкоўна-прыходскае папячыцельства і школа. Святары Свята-Мікалаеўскай царквы вёскі Ястрамбель: Іаан Лаўроўскі (1889), Іаан Лукашэвіч (1893), Іосіф Кезевіч (1895—1908), Канстанцін Радзівіновіч (1910), Стэфан Сінякоў (1912—1915) (даты пададзены па гадах выхаду Памятных кніжак Мінскай губерніі). АрхітэктураЦарква была вырашана кубападобным зрубам з глухім купалам над гонтавым дахам і прырубам апсіды. Вокны размешчаны ў адзін рад, мелася двое дзвярэй. Драўляны іканастас быў пафарбаваны ў карычневы колер, з пацямнеўшаю пазалотаю ў некаторых месцах, складаўся з 7 абразоў мясцовага пісьма. На званіцы, размешчанай асобна, было тры званы вагою ў 5, 2 і 1 пуд. Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia